Меганезвычайны кэмп і прыгажосць

27_[1280x720]

Мастакі, мастацтвазнаўцы, куратары і пісьменнікі запрашаюцца на ўзбярэжжа горнага возера Сон-Куль у прадгор’ях Цянь-Шань.

Перыяд – 25-31 ліпеня 2016 года.

Удзельнікі змогуць падзяліцца адзін з адным інавацыйнымі методыкамі, падштурхнуць свае творчыя ідэі ў жыццё, паралельна атрымаць магчымасць мастацкага вывучэння качавой культуры падчас падарожжаў і пражывання ў традыцыйнай кыргызскай юрце.

Кэпм мастацтваў аб’яднае творцаў з розных краінаў і дазволіць папрацаваць ў галінах культуры, спадчыны, мастацтва. Па выніках кэмпу адбудзецца выстава прац у Кыргызскім нацыянальным музеі выяўленчага мастацтва, якая плануецца 5 жніўня. Гэтыя працы будуць створаны за час сумеснага пражывання ў традыцыйнай кіргізскай юрце на беразе возера і працы з мясцовым матэрыялам.

Далучыцца да тэмпу жыцця мясцовых жыхароў, даследаваць іх асяродак і паспрабаваць паўплываць на яго праз прафесійную дзейнасць – вось адна з мэтаў кэмпу.

Як падацца

Каб далучыцца да кэмпу, неабходна даслаць у фармаце pdf:

  • матывацыйны ліст, які закранае тэмы разнастайнасці прыроды, спадчыны, культуры);
  • пяць выяваў мінулых мастацкіх прац ці спасылкі на праекты

на е-адрас bishkekartcenter@gmail.com.

Дэдлайн – 31 траўня 2016 года.

Источник

Похожие записи

Верх