Пачалася онлайн-трансляцыя з гнязда сокала пустальгі ў Брэсце

Screenshot_1

Наладжана онлайн-трансляцыя з гнязда пустальгі – сокала з Чырвонай кнігі. У гнёздах ужо ёсць яйкі: далучайцеся і назірайце!

 

Восьмы год можна і днём, і ноччу сачыць за жыццём сокала-пустальгі! Для гэтага не трэба ехаць у горад над Бугам: дастаткова мець кампутар і інтэрнэт. На сайце «Птушкі штодня» наладжана онлайн-трансляцыя з месцаў, дзе кожны год робіць гняздо сокал-пустальга, рэдкі для Беларусі від птушак. Ня гледзячы на знаходжанне ў Чырвонай кнізе, пустальга не цураецца людзей і часцяком селіцца ў вялікіх гарадах побач з чалавекам. Чаму? У гарадскіх будынках ёсць шмат нішаў, якія могуць выконваць ролю гнязда.

 

У сезоне 2018 упершыню запланавана трансляцыя не з аднаго, а з трох гнёздаў.

 

 

У некаторых гнёздах ужо з’явіліся яйкі! Колькі будзе яек, што самец прыносіць паесці і калі з’явяцца першыя птушаняты? Жыццё ў нішы, як і кожны год, абяцае быць насычаным. Самыя адметныя моманты можна прагледзець у стужках падзей па фотаздымках і каментарах каля іх на сайце «Птушкі штодня».

 

Онлайн-трансляцыя – добрая магчымасць паназіраць за жыццём птушак зблізку. Бо чалавек ніколі не зможа знаходзіцца ў гняздзе так, як гэта магчыма з дапамогай “вока” камеры. Назіранне за гнездаваннем птушак адкрые вам шмат сакрэтаў пра іх жыццё. Таксама онлайн-трансляцыя – добрая падстава пазнаёміць дзяцей з жыццём птушак: гэта куда цікавей, чым проста чытанне.

 

Як хутка мы пабачым птушанят? Якія новыя клопаты будуць у бацькоў са з’яўленнем малых? Сачыце за цікавымі падзеямі з жыцця птушак!

 

Даведка: хто такі сокал-пустальга

 

Даведка:

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) — найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і нацыянальны партнёр міжнароднай сеткі прыродаахоўных арганізацый «BirdLife International». АПБ — гэта больш за 3000 сябраў і прыхільнікаў, 120 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да прыродаахоўнай дзейнасці. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны – далучайцеся і вы!

Похожие записи

Верх