Кожны беларус можа стаць складальнікам “Салаўінай карты”

Screenshot_7

Пачалася штогадовая акцыя АПБ па складанні “Салаўінай карты. А 19-21 мая можна пайсці шукаць птушку разам з арнітолагамі. 


Пачалася самая мілагучная “салаўіная” акцыя АПБ: штогод арнітолагі запрашаюць на экскурсіі на салаўёў, а таксама заклікаюць усіх жадаючых складаць разам “Салаўіную карту”. Удзельнічаць можа кожны. Май, нават з такім надвор’ем – час слухаць спевы птушак!

Што такое “Салаўіная карта”?

“Салаўіная карта” – унікальны праект, дзе кожны жыхар нашай краіны, які цікавіцца прыродай і любіць птушак, можа стаць адным са складальнікаў адмысловай карты.

Паглядзець Салаўіную карту

Як гэта працуе?

Калі вы пачулі спевы салаўя – адзначце месца на карце. Такім чынам мы разам зможам падлічыць птушак! А яшчэ вашыя назіранні – добрая падказка для іншых людзей і адказ на пытанне “куды пайсці паслухаць салаўя?”. Шукаеце салаўінае месца на карце – і наперад правяраць, ці ёсць там птушка.

Якія месцы можна адзначаць?

Не гледзячы на тое, што адразу на старонцы вы бачыце карту Мінска, адзначыць салаўя вы можаце ў любым куточку нашай краіны. Для гэтага трэба знайсці свой горад ці мястэчка і перанесці чырвоны маркер у кропку, дзе вы чулі салаўя. Такі фармат удзелу дае не толькі магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, але і бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць.

Калі можна пачуць салаўя?

Гэтыя птушкі спяваюць на працягу мая і ў пачатку чэрвеня. Адзінкавых асобін можна пачуць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайцеся паслухаць гэтых гучных птушачак і адзначыць на карцегорада “сваіх” салаўёў! Заходзьце на адмысловую старонку на нашым сайце і дадавайце свае назіранні. Звыш 200  салаўіных кропак з’явіліся па ўсей Беларусі ў мінулым годзе. Будзьце ўважлівымі – мажліва ваш горад самы салаўіны ў краіне? Зробім Беларусь салаўінай!

Калі вам патрэбна дапамога – запрашаем вызначаць салаўёў разам на экскурсіях! Разам з гідам-арнітолагам патрапім на сапраўдны салаўіны канцэрт, даведаемся цікавыя факты з жыцця выдатнага выканаўцы. Не застануцца без увагі і астатнія птушыныя жыхары парка.

Куды выправіцца паслухаць салаўя ў кампаніі арнітолага?

У гэтым годзе месцамі экскурсій у Мінску абраныя Севастопальскі парк, Лошыцкі парк, парк Перамогі.

  • 19 мая 19.30 – парк Перамогі
  • 20 мая 19.30 – Лошыцкі парк
  • 21 мая 19.30 – Севастопальскі парк

Пачатак – 19.30. Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму абавязкова патрэбен папярэдні запіс.

Запіс пачнецца з 15 мая. Запісацца на экскурсіі магчыма па тэлефонах (+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 (тэлефанаваць с 9 да 17 гадзін). Па тэлефоне вам скажуцьдакладнае месца сустрэчы.

У прадчуванні экскурсій раім выправіцца на пошукі салаўя ў сваім горадзе  — ягоную меладычную песню проста пазнаць і амаль немагчыма зблытаць з іншымі птушкамі.

Абавязкова падзяліцеся назіраннем на Салаўінай карце, каб вашыя суседзі таксама маглі патрапіць на салаўіны канцэрт!

Похожие записи

Верх