Velcom «перапрануў» Юрыя Жыгамонта

Screenshot_22

Гістарычная перадача «Падарожжа дылетанта» існуе ўжо на працягу 16 гадоў. Увесь гэты час імідж вядучага Юрыя Жыгамонта заставаўся практычна нязменным. Зараз праграма ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY. Разам с новым фарматам «дылетант» вырашыў абнавіць і свой вобраз. Гледачам прапануецца абраць лепшы з двух варыянтаў.

velcom, сумесна з крамай мужчынскага адзення Historia, падабраў для Юрыя два новыя вобразы. У кожным з іх захаваны класічны і элегантны стыль, да якога звыклыя Юрый і яго прыхільнікі. Права выбраць, які з вобразаў падыходзіць вядучаму больш, дастаецца гледачам. Галасаванне праходзіць на партале TUT.BY(па спасылцы https://news.tut.by/society/543950.html). Пры гэтым аксэсуары ў выглядзе сакваяжа, парасона і акуляраў і ў далейшым застануцца візітнай карткай Юрыя Жыгамонта.

«Я вам скажу, што за столькі гадоў «Падарожжаў» я ўжо трохі «паабнасіўся», і ў вёсках пытаюцца, у якім гэта сэканд-хэндзе я апранаюся, – з усмешкай кажа Юрый Жыгамонт. – Таму я вырашыў апрануцца ў краме з цудоўнай назвай «Historia». А вам, паважаныя гледачы, я прапаную выбраць той вобраз, які спадабаўся больш. Да сустрэчы!».

Менавіта ў новым вобразе Юрый Жыгамонт збіраецца весці выпускі праграмы «Падарожжа дылетанта». Са студзеня 2017 г. Праграма ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на TUT.BY два разы на месяц. Таксама новыя выпускі можна ўбачыць на асабістай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

Похожие записи

Верх