Iнтэрактыўная сустрэча пра польскі і ўкраінскі досьвед НДА “Пераймай!”

pierajmaj

Асамблея НДА запрашае грамадзкіх актывістак і актывістаў атрымаць новыя ідэі для сваёй дзейнасьці і праектаў на сустрэчы пра сучасны досьвед НДА з Польшчы і Ўкраіны.

Тэма — фішкі і кампаніі, якія цяпер на піку папулярнасьці ў гэтых дзьвюх суседніх краінах. Як вядома, каб зрабіць нешта кляснае, можна падгледзець у іншых і перайначыць на свой лад.

Аднак вы ня толькі будзеце слухаць — мы паспрабуем разам накідаць пляны-схемы, якія можна ажыцьцявіць у любым горадзе сінявокай.

Разам даведаемся і абмяркуем:

— Як праходзіць “Сьвята суседзяў” у Варшаве і вырашэньне канкрэтных праблемаў двара ўсімі суседзямі.

— Як абаранілі і рэканструявалі мікрараён Яздув (Польшча).

— Як у маленькай польскай вёсачцы працуе супольнасьць жанчын “Бабскі гараж”.

— Сыстэму мясцовага самакіраваньня ў Польшчы, станаўленьне працы польскіх НДА з уладамі (зь якіх тэмаў і як яны пачыналі).

— Люблінскія і Варшаўскія арганізацыі – як іх досьвед можна выкарыстоўваць у дзейнасьці рэгіянальных ініцыятываў Беларусі.

— Польскі роварны рух.

— Рэформа мясцовага самакіраваньня, якая распачалася ва Ўкраіне, і “бюджэт ўдзелу” (“грамадзкі бюджэт”) ды іншыя.

Запрашаем усіх, хто:

— Дзейнічае на мясцовым узроўні, прыцягвае жыхароў і зацікаўлены дазнацца пра польскі і ўкраінскі досьвед;

— Плянуе у будучыні падавацца на стажыроўкі і навучальныя візыты ў Польшчу і Ўкраіну і хоча паглядзець, што там чакае ўдзельнікаў;

— Хоча знайсьці новых партнэраў у Беларусі і за мяжой.

Сьпікеры мерапрыемства: прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх НДА, якія прынялі ўдзел у навучальных візытах і стажыроўках у Польшчу і Ўкраіну ў 2017 годзе.

Дзе і калі: 20 ліпеня 2017 (чацьвер), Менск, з 12.00 да 15.00. Каб прыняць удзел у івэнце, неабходна зарэгістравацца да 16 ліпеня 2017 г.

Арганізатары кампэнсуюць праезд на грамадзкім транспарце (цягнік, аўтобус, марштуртнае таксі) пры наяўнасьці квіткоў у два бакі.

 

Крынiца

 

 

 

 

 

Похожие записи

Верх