Пабудуй сваю Рэспубліка Мары на адукацыйным фестывалі ў жніўні

Screenshot_102

9-12 жніўня “Задзіночанне беларускіх студэнтаў” ладзіць адукацыйны фестываль “Рэмара” для маладзёнаў, якія хочуць пабудаваць краіну мары.

Першыя тры дні фэсту – гульня-LARP (ралявая гульня жывога дзеяння), дзе будзе мадулявацца парламенцкая рэспубліка. Жыццё ў межах змадэляванай Рэспублікі Мары будзе будавацца вакол Парламенту. Ён прымае рашэнні, а потым і законы, па якім павінна жыць “Рэмара”. Галоўнае ў Парламенце – шматпартыйнасць і магчымасць кожнага і кожнай прасунуць свой закон, упэўніўшы ў яго неабходнасці парламецнкую большасць. У Рэмары ёсць уласная валюта: талер, і яго курс, – як і дабрабыт насельніцтва, наўпрост залежыць ад рашэнняў Парламенту.

А ў апошні дзень – лекторый з лепшымі экспертамі і экперткамі, кінапрглядамі, дыскусіямі, фудкортам, chill-out зонай і музыкай прыродных “інтэр’ерах”. Інтэрактыў і дыскусіі па пераасэнсаванні савецкага мінулага, гендару, мастацтва, рэформ ў Беларусі, правах чалавека, культуры і яе ўзаемадзеяння з горадам.

Музычны настрой будуць задаваць Разбітае сэрца пацана (Менск) і Колір (Адэса).

Удзел у мерапрыемстве ажыццяўляецца па запрашэннях, якія распаўсюджваюцца па прынцыпе free donation. Атрымаць запрашэне на гульню і/ці фестывальны дзень неабходна запоўніць форму.

Месца: хутар пад Мінскам, дакладнае месца паведамляецца ўдзельнікам і ўдзельніцам.

Суполка “Укантакце”Instagram, суполка Facebook, сайт remara.by

Кантактная асоба па ўсіх пытаннях: emaraby@gmail.com, +375291806649 (Саша Кузьміч)

 

Источник

Похожие записи

Верх