EVS-праект у Кракаве

86

Арганізацыя Youth Development and Integration Association STRIM шукае аднаго валанцёра з Беларусі для працы ў дзіцячым садку №176.

Калі: 1 кастрычніка 2017 года – 30 чэрвеня 2018 года.
Дзе: Кракаў, Польшча.

Валанцёр будзе:

  • дапамагаць з падрыхтоўкай і правядзеннем заняткаў для дзяцей, падчас шпацыраў і экскурсіў;
  • гуляць з дзецьмі, дзяліцца ведамі пра сваю культуру і краіну праз песні, гульні і г.д.;
  • арганізоўваць мерапрыемствы і святкаванні;
  • весці блог пра сваю валанцёрскую дзейнасць.

Падрабязна пра абавязкі валанцёра можна пачытаць тут ці тут.

Патрабаванні да кандыдата:

  • узрост – 18-30 гадоў;
  • базовая валоданне ангельская мовай і пажадана польскай;
  • любоў да дзяцей і прага да працы з імі.

Фінансавыя ўмовы

Удзельніку забяспечваецца пражыванне, выдаюцца кішэнныя грошы на штодзённыя выдаткі. Таксама вяртаюцца грошы за праезд у Кракаў і дадому.

Як падацца

Неабходна запоўніць заяўку (поле пра sending organization трэба пакінуць пустым – ёй стануць New Faces), далучыць да ліста CV і даслаць гэтыя дакументы на е-адрас newfaces.evs.minsk@gmail.com.

Дэдлайн – 24 ліпеня 2017 года.

Источник

Похожие записи

Верх