АПБ запрашае на «Ноч кажаноў» 8 верасня

5

АПБ запрашае сустрэць восень з кажанамі – прыходзьце у дворык Нацыянальнага гiстарычнага музея (Мiнск, вул. К. Маркса, 12) з 18 да 22 гадзінаў 8 верасня. Уваход вольны! Цягам вечара вы даведаецеся, хто такія кажаны, якія віды жывуць у Беларусі, што ім пагражае. Мы раскажам, што рабіць, калі кажан раптам стаў вашым суседам, а таксама як зрабіць ім домік.

 

Дзеці і дарослыя змогуць зрабіць свайго кажана і забраць дадому як сувенір. Таксама АПБ прапануе інфармацыйныя матэрыялы, каб далей несці веды пра кажаноў сваім сябрам і знаёмым.

Разынкай вечару стане кажан-квэст ад The Best Quest, прысвечаны крылатым героям мерапрыемства! Хто здолее прайсці — стане не толькі кажаназнаўцам, але і атрымае прыемныя падарункі.

- Кажаны – не птушкі, але патрабуюць не меншай увагі і аховы. Адна з праблемаў датычыцца дрэннага «іміджу» кажаноў,  пры сутыкненні з чалавекам кажана рэдка чакае цёплае стаўленне… Важна з маленства ўсведамляць, тлумачыць дзецям, што гэта не жудасныя істоты з фільмаў жахаў, а паўнапраўныя гаспадары горада і гэтага свету, якіх варта паважаць і шанаваць. На нашым мерапрыемстве будзе магчымасць развеяць стэрыатыпы аб гэтых жывёлах як дзеткам, так і дарослым, даведацца аб іх шмат новага, а таксама зразумець, як сябе правільна паводзіць пры сустрэчы – часам яны выпадкова завітваюць у кватэры. Новыя веды і ўласны сувенірны кажанчык чакаюць вас 8 верасня! — запрашае спецыялiстка па кампанiях i акцыях АПБ Карына Салавей.

Let_mish1

Даведка: мерапрыемства праходзіць у межах  20-й Міжнароднай ночы кажаноў, якую адзначаюць у Еўропе, Азіі, Афрыцы, ЗША і на Бліжнім Усходзе. Напрыканцы жніўня-пачатку верасня ў розных краінах свету адбываецца шмат мерапрыемстваў, дзе людзі могуць больш даведацца пра кажаноў, іх асаблівасці і іх важную ролю ў прыродзе. А таксама пра тое, якім чынам іх захоўваць. Міжнародная ноч кажаноў праходзіць пад эгідай Пагаднення аб захаванні папуляцый еўрапейскіх кажаноў (EUROBATS).

 

Ноч кажаноў

 

Даведка:

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) — найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і нацыянальны партнёр міжнароднай сеткі прыродаахоўных арганізацый «BirdLife International». АПБ — гэта больш за 3000 сябраў і прыхільнікаў, 120 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да прыродаахоўнай дзейнасці. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны – далучайцеся і вы!

 

 

 

 

Похожие записи

Верх