Тыдзень студэнта 2017

people-2557396_960_720

Моладзевыя арганізацыі Беларусі запрашаюць на серыю мерапрыемстваў з нагоды Міжнароднага Дня студэнтаў 17 лістапада.

У гэтым годзе студэнтаў чакае шэраг адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў:

11 лістапада, Галерэя TUT.BY – “Жывая Бібліятэка”, магчымасць паразмаўляць з незвычайнымі людзьмі і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства;

12 лістапада, Komnata 3/0/2 – лекцыя “Гісторыя студэнцкага руху”. Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў распавядзе пра студэнцтва ад Чэхіі-1939 да сённяшняй Беларусі, узгадае самыя значныя студэнцкія рэвалюцыі і абмяркуе, што адбываецца з сучасным студэнцтвам Беларусі.

13 лістапада, Komnata 3/0/2 – квіз “Студэнты і свабода” ад Students For Liberty Беларусь. Магчымасць пашырыць свае веды, атрымаць падарункі.

15 лістапада, Komnata 3/0/2 – трэнінг па правах студэнцтва. Эксперт раскажа пра парушэнні правоў, дакументы, якія рэгламентуюць парадак навучання, і спосабы абараніць сабе ад супрацьпраўных дзеянняў.

16 лістапада, ГРАФФИТИ бар & клуб – святочны канцэрт з Лявонам Вольскім і Сяргеем Башлыкевічам. Уваход па студэнцкіх білетах.

18 лістапада, Komnata 3/0/2 – лекцыя “#студэнтысупраць – як гэта было?” Эксперт Задзіночання Беларускіх Студэнтаў распавядзе, як атрымалася за кароткі час прыцягнуць масавую ўвагу да праблемы канкрэтнага ўнівера і зрабіць яе бачнай на ўсю краіну.

17 лістапада, “Чайное состояние” – кінаноч. Уваход 5 р (можна будзе абмяняць на гарбату).

19 лістапада, “Рэгіянальны рэсурсны цэнтр” (Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 12) – семінар па правах студэнтаў са Студэнцкай Радай: гісторыя і ідэі, на якіх грунтуюцца правы чалавека і правы студэнтаў; рэальныя метады змянення асяроддзя вакол сябе.

На ўсе лекцыі патрэбна рэгістрацыя.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце альбо ў ВК.

Источник

Похожие записи

Верх