Рэзідэнцыя для пісьменнікаў у Глазга (Шатландыя)

glasgow-2173449_960_720

Прымаюцца заяўкі на праграму рэзідэнцыі Cover Park Residencies 2018. Праграма дае час і падтрымку пісьменнікам з мэтай засяродзіцца на іх асабістай практыцы. Націск на даследаванні, эксперымент і развіццё новай працы. Пісьменнікі стануць часткай групы нацыянальных і міжнародных спецыялістаў у шырокім спектры мастацтва. У 2018 годзе Cover Park прапануе мінімум 3 рэзідэнцыі пісьменнікам, кожная працягласцю ад 1 да 3 месяцаў. Дэдлайн — 11 снежня.

Віды рэзідэнцыі:

  • Літаратурная — для пісьменнікаў з усяго свету;
  • Пераклад — для чалавека, які пераклаў кнігу, напісаную ў Шатландыі на родную мову;
  • Пісьменнікам Шатландыі — для пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў Шатландыі.

 

Арганізатары аплочваюць:

  • пражыванне;
  • прадастаўляюць доступ да бібліятэкі, архівах, кампутара;
  • 400£ (каля 525$) у тыдзень.
  • Удзельнікі павінны самі аплаціць транспартныя выдаткі да месца рэзідэнцыі і назад.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць пісьменнікі, якія пішуць у адным з жанраў: фантастыка для дарослых, мемуары, паэзія, біяграфія. Пісьменнікі, якія аб’ядноўваюць гэтыя жанры, таксама могуць падаваць заяўку;
  • кандыдаты павінны мець хаця б адну апублікаваную кнігу;
  • прымаюцца заяўкі ад пісьменнікаў, якія выдатна валодаюць адным жанрам, але жадаюць вывучаць іншы жанр.

 

Крытэрыі адбору: якасць ідэй і працы ў цэлым і патрэба ў даследаванні і развіцці, прычыны падачы заяўкі на праграму, зацікаўленасць у працы з іншымі пісьменнікамі. Заяўка падаецца па электроннай пошце, а кандыдатам неабходна пазначыць: кантактныя дадзеныя, у тэме ліста назва праграмы рэзідэнцыі, кароткае апісанне (не больш за 2-х старонак А4), у якім апісаць свой досвед, прычыны падачы заяўкі на праграму рэзідэнцыі, як дадзеная праграма паўплывае на вашу працу і развіццё. Таксама патрабуецца CV з імёнамі і кантактнымі дадзенымі двух рэкамендацыйных лістоў, прыклады работ. Проза — не больш за 3000 слоў; паэзія — не больш за 20 вершаў.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх