Першая публічная прэзентацыя Кірмаша праектаў для Міншчыны

startup-594090_960_720

Жодзіна , Маладзечна, Узда, Смалявічы — гэтыя і іншыя гарады і мястэчкі Міншчыны прадставяць свае крэатыўныя ідэі падчас публічных прэзентацый Кірмаша праектаў.

У лістападзе  кампанія “Будзьма Беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання СІМПА абвясцілі Кірмаш праектаў для Мінскага  рэгіёна. Збор паспяхова завершаны, і ў кошыку Кірмаша ёсць цэлых 13  цікавых  задумаў. Кожная з іх вартая увагі і абмеркавання і таму гэтым разам прэзентацыя праектаў праводзіцца  ў два этапы.  7 снежня ў Мінску адбудзецца  першая публічная прэзентацыя Кірмаша праектаў для Міншчыны.

Падчас прэзентацыі аўтары прадставяць свае ідэі шырокай публіцы, атрымаюць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэнуцца з зацікаўленымі людзьмі.Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя ідэі і дапаможа ў іх рэалізацыі.

Запрашаюцца ўсе ахвочыя, зацікаўленыя ў жыцці  рэгіёна, дасведчаныя ў рэалізацыі сваіх ідэй, каб разам абмеркаваць і прагаласаваць за ўпадабаныя і важныя задумы.

Калі Вы мяркуеце, што жыццё ў вашым рэгіёне недастаткова цікавае;

калі Вы маеце жаданне змяніць альбо разнастаіць яго;

калі Вы хочаце пазнаёміцца з аднадумцамі – актыўнымі, цікавымі і дасведчанымі патрыётамі сваіх гарадоў,

не прапусціце магчымасць падтрымаць аўтараў і выказаць сваю зацікаўленасць у жыцці рэгіёна!

 

Прыходзьце 7 снежня на прэзентацыю культурніцкіх ідэй “Кірмаш праектаў” !

 

Культурніцкая  прастора “Тартак” ( Мінск, вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх,

ст. м. “Інстытут культуры”)

 

Пачатак у 18:30.

Уваход вольны!

 

 

Похожие записи

Верх