А вы былі на сімпозіуме ў Гаіці?

port-au-prince-91757_960_720

ELAN Haiti 2018 запрашае кандыдатаў з усяго свету далучыцца да сімпозіуму.

Калі: 18-21 траўня 2018 года.
Дзе: Жакмель, Гаіці.

Трэці міжнародны моладзевы сімпозіум ELAN Haiti 2018 – гэта серыя абменаў досведам, канферэнцый, тураў, варкшопаў і круглых сталоў, прысвечаных глыбокай рэфлексіі над Гаіці.

Дыскусіі будуць факусавацца на наступных тэмах: здароўе, мясцовы ўрад, грамадзянскі ўдзел, прасторавае планаванне. Яны будуць праводзіцца з удзелам мясцовых экспертаў з Гаіці і ўсяго свету, каб сфармуляваць чатыры канкрэтныя праекты дзеля вырашэння галоўных праблем моладзі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18-30 гадоў;
  • быць студэнтам, маладым прафесіяналам, прадпрымальнікам альбо грамадскім лідарам;
  • дэманстраваць зацікаўленасць у дапамозе Гаіці і яго прагрэсу;
  • дэманстраваць лідарскія якасці;
  • добра валодаць мінімум адной з працоўных моваў: ангельскай, французскай ці крэольскай;
  • мець грамадзянства любой краіны свету.

Як падацца

Заўяку неабходна запаўняць анлайн. Да яе неабходна далучыць загадзя падрыхтаваныя CV і letter of reference.

Дэдлайн – 15 лютага 2018 года.

Крынiца

Похожие записи

Верх