Беларусь і Балонскі працэс: хто каго?

classroom-2787754_960_720

Youth Labour Rights запрашае на мерапрыемства, на якім распавядзе, ці прасунулася Беларусь наперад у выкананні “Дарожнай карты”.

Калі: 10 студзеня 2018 года, пачатак а 15:00.
Дзе: Мінск, вул. Леніна, 50, 3-ці паверх, к.302 (Komnata 3/0/2).

Беларусь і Балонскі працэс маюць за плячыма доўгую гісторыю. Мы то былі гатовыя стаць часткай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, то адыходзілі на некалькі крокаў назад. І вось у траўні 2015 года ўсе СМІ паведамілі: “Беларусь прынятая!”. Але на спецыяльных умовах – выкананне за тры гады патрабаванняў, выкладзеных у “Дарожнай карце”.

Набліжаецца вясна 2018 – момант Х, калі Міністэрства адукацыі Беларусі зробіць справаздачу аб выкананні “Дарожнай карты”. Пахваліцца Беларусі пакуль асабліва няма чым. Эксперты кажуць, што рэальна рэалізавана толькі 30% “Дарожнай карты”.

Калі вы яшчэ не разабраліся:

  • што такое Балонскі працэс і “Дарожная карта”;
  • якія перспектывы ўдзелу Беларусі ў Балонскім працэсе;
  • якія патрабаванні “Дарожнай карты” ўжо выкананы, у працэсе выканання, выканання якіх мы верагодна не ўбачым,

прыходзьце на публічную лекцыю “Беларусь і Балонскі працэс: Quo vadis?”, і мы дапаможам вам ва ўсім разабрацца! Арганізатар мерапрыемства – Youth Labour Rights.

Спікеры:

  • эксперт Грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў;
  • кіраўнік Youth Labour Rights, эксперт у сферы размеркавання выпускнікоў, юрыст Крысціна Рыхтэр.

Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі.

 

Крынiца

Похожие записи

Верх