Pact прымае праектныя ідэі ад супольнасцяў да 15 студзеня 2018 года

paper-3033204_960_720

Апошні тэрмін падачы праектных заявак у Фонд развіцця мясцовых супольнасцяў (CMDF) працягнуты да 18:00 па мінскім часе 15 студзеня 2018 года. Заяўнікі, чые праектныя прапановы будуць ухваленыя Радай Фонду, атрымаюць інфармацыю не пазней за 15 сакавіка 2018 года.  Фонд падтрымлівае самаарганізаваныя, калектыўныя, пазітыўныя дзеянні грамадзян, якія накіраваны на вырашэнне грамадска важных пытанняў на мясцовым узроўні. Патрабаванні да праектаў даступныя на сайце CMDFund.org.

Крыху статыстыкі

З 2009 года Фонд атрымаў каля 1,000 праектных ідэй. У бягучым годзе было пададзена 180 заявак з 75 населеных пунктаў Беларусі. Больш, чым палова заявак, прынятых да разгляду, паступіла ад ініцыятыўных груп і актывістаў мясцовых супольнасцяў. Падтрыманыя праекты, у залежнасці ад аб’ёму дзейнасці, маюць бюджэт ад 4,000 да 6,000 даляраў.

Некаторыя парады ў дапамогу заяўнікам:

  1. Абгрунтаванасць праблемы і патрэбаў. Праектная прапанова выглядае больш пераканаўча, калі заяўнік абапіраецца на дадзеныя, якія даказваюць наяўнасць грамадскага інтарэсу ці праблемы. У якасці абгрунтавання можна выкарыстоўваць, напрыклад, вынікі апытання мясцовых жыхароў (суседзяў), артыкулы з СМІ, афіцыйныя статыстычныя дадзеныя, даследаванні незалежных цэнтраў і т.т.
  2. Актыўны ўдзел жыхароў. Для Фонду працэс уключэння грамадзян у рэалізацыю праекта мае такі ж прыярытэт, як і канчатковы вынік. Важна, каб беларусы праяўлялі сябе як актыўныя жыхары, якія ведаюць свае правы і гатовыя сумесна дзейнічаць для агульнай карысці. Такі падыход з’яўляецца падставай для фармавання супольнасцяў, здольных дамагацца вырашэння праблем самастойна.
  3. Тэрытарыяльнасць праекта. Фонд падтрымлівае развіццё грамадзянскай актыўнасці на мясцовым узроўні, дзе жыхары аб’яднаныя тэрыторыяй. Мясцовая супольнасць – гэта насельніцтва адной вёскі або шматкватэрнага дома, двара, вуліцы ў горадзе. Абмежаванне па тэрыторыі дазваляе наблізіцца да рэальных патрэбаў жыхароў, задавальненне якіх, у сваю чаргу, матывуе людзей на сумесныя дзеянні.
  4. Зразумелы і карысны вынік для супольнасці. У ходзе праекта грамадзянам важна атрымліваць вынікі, якія з’яўляюцца відавочна карыснымі, даюць упэўненасць ва ўласных намаганнях і становяцца стымулам для далейшых дзеянняў. З прыкладамі вынікаў можна азнаёміцца на сайце ў раздзеле Рэальныя гісторыі.

 

Перад падачай заяўкі вывучыце інфармацыю пра Фонд. Калі ласка, азнаёмцеся з прыярытэтамі Фонду Крок №1 і спраўдзіце, ці адпавядае вашая ідэя гэтым прыярытэтам Крок №2. Апошнім крокам з’яўляецца падача праектнай прапановы праз онлайн форму на сайце Крок №3. З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас CMDF@pactworld.org

Фонд не падтрымлівае: дзяржаўныя органы, камерцыйныя структуры, а таксама асобаў і арганізацыі, якія вылучаюцца на выбарныя пасады згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Фонд не фінансуе набыццё прамысловага абсталявання.

Фонд развіцця мясцовых супольнасцяў (CMDF) – гэта праграма малых грантаў некамерцыйнай арганізацыі Pact, якая рэалізуецца з 2009 года пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх