Форум пра адукацыю: так можна і ў Беларусі!

bear-3112496_960_720

17 сакавіка ў Мінску адбудзецца беларускі адукацыйны форум “ПроШколу. Так можно!”, які збярэ лепшых экспертаў сусветнай адукацыі.

Калі: 17 сакавіка 2018 года.
Дзе: Renaissance Minsk Hotel, Мінск.

Педагогі і бацькі школьнікаў змогуць пазнаёміцца з прагрэсіўным досведам іншых краін і запэўніцца, што гэта можна зрабіць і ў Беларусі.

Спікеры абмяркуюць актуальные пытанні, якія наспелі ў адукацыі:

  • Адукацыя будучыні – якой яна мусіць быць?
  • Школа і сям’я – як эфектыўна ўзаемадзейнічаць?
  • Як матываваць дзяцей і развіваць эмацыйны інтэлект?
  • Як зарыентаваць школьнікаў у прафесіі і правільна іх накіраваць?

На форуме выступяць:

  • Фрэдрык Хакансон, дырэктар па даследаваннях у галіне адукацыі, рэктар школы ў Швецыі;
  • Лайнэ Бяловас, заснавальнік і дырэктар сярэдняй школы ў Эстоніі, ментар кіраўнікоў-пачаткоўцаў у галіне адукацыі;
  • Людміла Петраноўская, лаўрэат прэміі прэзідэнта РФ у галіне адукацыі, аўтар кніг пра дзяцей і для бацькоў, псіхолаг і публіцыст;
  • Раксалана Левіцкая, аўтар і кіраўнік дзіцячай інжынірынгавай школы “Brains & Hands” (Кіеў);
  • Вікторыя Еўцюхова, прафесійны эрыксанаўскі коўч, дырэктар сярэдняй школы ў Расіі, у якой прымяняецца коўчынг на ўсіх узроўнях кіравання школай, ды іншыя.

Зарэгістравацца на мерапрыемства і падтрымаць праект можна тут.

Падрабязнасці па спасылцы.

Крынiца

Похожие записи

Верх