Медыяшкола: як прасоўваць культурніцкія, палітычныя, грамадскія кампаніі?

paper-3139127_960_720

Моладзь “Руха “За Свабоду” абвяшчае прыём заявак на ўдзел у Медыяшколе.

У межах навучання ўдзельнікі атрымаюць карысныя веды і практычныя навыкі правядзення грамадскіх, палітычных і культурніцкіх медыякампаній. Заняткі будуць складацца як з лекцыйных, так і з семінарскіх частак. Лектарамі школы выступяць рэдактары СМІ, блогеры, грамадскія, палітычныя і культурніцкія актывісты: Павал Белавус (заснавальнік “Арт-Сядзібы”, культурніцкі мэнэджар), Антон Матолька (грамадскі актывіст), Аляксандр Фядута (палітолаг), Раман Стэфаненка (рэдактар udf.by) і інш.

Праграма Медыяшколы складаецца з 5 асноўных блокаў:

  • функцыянаванне медыйнага поля Беларусі, актуальныя трэнды медыяпрасторы;
  • праца са СМІ, праца ў сацыяльных сетках;
  • праца культурніцкіх кампаній у медыйнай прасторы;
  • праца палітычных кампаній у медыйнай прасторы;
  • праца грамадскіх кампаній у медыйнай прасторы.

Працягласць школы складзе 3 месяцы. Афлайнавая частка заняткаў будзе праходзіць два разы на месяц. Па выніках паспяховага навучання, удзельнікі школы атрымаюць сертыфікаты.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія, палітычныя і культурніцкія актывісты, прадстаўнікі палітычных партый і НДА, а таксама ўсе зацікаўленыя ў правядзенні ўласных кампаній ды актыўнасцей у медыяпрасторы.

Для ўдзелу ў школе трэба запоўніць наступную форму да 26 лютага.

Пачатак заняткаў запланаваны на пачатак сакавіка. Праезд іншагародніх удзельнікаў да Мінска кампенсуюць арганізатары школы. Удакладніць дадатковыя пытанні можна па мэйле MoladzRZS@gmail.com

Крынiца

Похожие записи

Верх