Форум маладых лідараў Еўропа-Кітай ў Венгрыі (выдаткі пакрываюцца)

budapest-3110285_960_720

Форум маладых лідараў Еўропа-Кітай пройдзе ў Венгрыі з 2 па 4 траўня 2018. У гэтым годзе форум наведаюць многія маладыя лідары, палітыкі, прадпрымальнікі і навукоўцы з Еўропы і Кітая.

Кошт удзелу ў форуме складае 180€, але можна падавацца на 15 стыпендый, якія пакрываюць усе выдаткі. Апошні тэрмін падачы заяўкі — 31 сакавіка.

У аснове форуму ініцыятыва ўрадаў Кітая і Венгрыі «the Belt and Road», якая факусуецца на маладзёжным абмене, дзелавым супрацоўніцтве, супрацоўніцтве ў галіне адукацыі паміж Еўропай і Кітаем, стварае камунікацыі паміж бізнесам і палітыкай і прыслухоўваецца да меркавання маладых лідараў з розных краін свету.

Арганізатары прапануюць ад 8 да 15 стыпендый, якія аплацяць:

  • кошт рэгістрацыі на форуме;
  • пражыванне (у пакоі на дваіх);
  • харчаванне;
  • навучальныя матэрыялы форуму;
  • квіткі на ўсе мерапрыемствы і сацыяльную праграму форуму.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  1. падаваць заяўку могуць усе, хто афіцыйна пражывае ў Еўропе ці ў Кітаі (кандыдаты, якія пражываюць у іншых краінах таксама могуць падаваць заяўку);
  2. прымаюцца заяўкі ад студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў ВНУ, якім яшчэ не споўнілася 28 гадоў.
  3. для ўдзелу ў форуме неабходна запоўніць анлайн заяўку.

Калі Вы жадаеце атрымаць стыпендыю, Вам неабходна запоўніць заяўку на атрыманне стыпендыі. З заяўкай неабходна адправіць CV (не больш за 500 слоў) на applicant@ecylforum.com.

Крыніца: ecylforum.com

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх