Лекцыя-дыскусія для моладзі з Гомеля

girl-535877_960_720

FREECH запрашае актыўную моладзь Гомеля на сваю першую лекцыю-дыскусію.

Калі: 31 сакавіка (субота), с 16:40 до 18:40.
Дзе: вул. Ціміразева 7а, 2 паверх, 14 комната.

Арганізатары плануюць пазнаёміцца з удзельнікмі – актыўнай моладзю – і паказаць, что ёсць людзі, якія ствараюць, змяняюць і дасягаюць.

Лекцыю правядзе каманда Freech разам з мінскім лектарам – Яўгенам Міхасюком.

Яўген – чалавек, які яшчэ ў час студэнцтва змог аб’яднаць вакол сябе людзей, каб мяняць свой універсітэт:

  • прадстаўнік студэнцкай арганізацыі “Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў»;
  • галоўны трэнер Акадэміі студэнцкага лідарства;
  • арганізатар адукацыйнага фестывалю «Рэмара».

Падчас дыскусіі арганізатары адкажуць на пытанні:

  • Чаму будучыня закладваецца менавіта ў студэнцкія гады?
  • Што такое студэнцкі саюз і навошта ён патрэбны?
  • Што мы маем і што можам мець у межах Універсітэта і свайго студэнцкага жыцця?
  • Якія ёсць праблемы ў сістэме адукацыі і як іх вырашаць?

Што чакае ўдзельнікаў:

  • 2 гадзіны размоў;
  • знаёмства з арганізатарамі і спікерам;
  • атмасфера свабоды і талерантнасці;
  • жаданне паляпшаць свет;
  • гарбата.

Уваход вольны, але абавязкова папярэдняя рэгістрацыя.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Источник

Похожие записи

Верх