Сустрэча на тэму сяброўства

friends-3282358_960_720

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання запрашае вас на сустрэчу, прысвечаную тэме сяброўства. 

Што такое сяброўства? У пэўным сэнсе – гэта сваяцтва душ. Сяброўства ў жыцці чалавека займае ганаровае месца. Кожны чалавек хоча мець сяброў, але далёка не ўсе ўмеюць сябраваць. Таму ставіцеся да іншых так, як хочаце, каб ставіліся да вас, і ўсё атрымаецца. На жаль, па прыродзе сваёй, або быць можа ў сілу выхавання, большасць людзей схільныя перабольшваць асабістыя вартасці , прымяншаючы пры гэтым годнасці іншых . Разважанні аб сяброўстве наводзяць на думку – ці існуе сяброўства наогул? Ці згодныя вы з прымаўкай «Прыяцеля ў няшчасці пазнаеш»?
Мы прапануем вам прыйсці і падзяліцца сваімі думкамі.
А ў замен вы атрымаеце:
– магчымасць удзельнічаць у дыскусіі;
– зносіны на роднай мове;
– новыя знаёмствы;
– станоўчыя эмоцыі
– гарачую гарбату з прысмакамі;

Рэгістрацыя абавязковая: https://aboss.by/klub/belaruskamouny-bass

ЧАС: 31 сакавіка 2018 г (сб)
ПАЧАТАК: 18.00
МЕСЦА: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая 19б, оф.14, (ст. м. Першамайская)
Арганізацыйны ўнёсак — 4 руб (часткова пакрывае арэнду і кава-паўзы)

Похожие записи

Верх