У Польшчы адбудзецца летнік, прысвечаны вывучэнню горада

Удзельнікі і ўдзельніцы летняй школы ў Любліне 26 жніўня — 8 верасня 2018  вывучаць архітэктуру, заснаваную на гуманістычных канцэпцыях, якая ў дадзены момант выкарыстоўваецца жыхарамі трэцяга пакалення. Тэорыя адкрытай формы і лінейнай бесперапыннай сістэмы будзе разгледжана з пункту гледжання сучаснага руху ў архітэктуры жылых комплексаў і плошчаў. Арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі (прадастаўляюць не больш за 200€), дэдлайн 7 траўня.

Удзельнікі і ўдзельніцы школы змогуць убачыць адносіны паміж знешнім і ўнутраным выглядам хаты — жылым комплексам і дваром комплексу.

Удзельнікі і ўдзельніцы зоймуцца такімі пытаннямі:

  • Як функцыянуе двор жылога комплексу праз паўстагоддзя пасля будаўніцтва?
  • Якія элементы былі дададзеныя і як жыхары змянілі праекты?
  • Якія магчымасці выкарыстоўвалі жыхары для змены прасторы?
  • Якія аспекты не падыходзiлi да дадзенай тэорыі і прайшлі праверку рэальнасці?
  • Як жыхары ацэньваюць рашэнні архітэктараў праз 50 гадоў?
  • Як трэба праектаваць кватэры, каб яны задавальнялі індывідуальныя патрэбы жыхароў?
  • Якая будучыня чакае жылыя комплексы позняга мадэрнізму ў Цэнтральнай Еўропе?

Падаваць заяўкі могуць студэнты, даследчыкі, маладыя прафесіяналы, якія вывучаюць або працуюць у галіне архітэктуры, гарадскога планавання, дызайну, і прадстаўнікі іншых дысцыплін (гісторыя, сацыялогія, антрапалогія, мастацтва, і іншыя).

Як падаць заяўку?

  • Запоўніць заяўку.
  • СV (не больш за 4 старонак)
  • матывацыйны ліст (1 старонка і не больш за 1800 знакаў)
  • эсэ на тэму: «Open Form: Flexibility of Space, Actions of People» (1 старонка і не больш за 1800 знакаў)

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх