Еўрапейскі летнік у Грузіі для падлеткаў 14-18 гадоў

mountains-3098410_960_720

Нацыянальны цэнтр The Children and Youth National Center пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі арганізоўвае міжнародны еўрапейскі лагер 2018 у Грузіі 9-29 жніўня. Еўрапейскі летні лагер — падрыхтоўчы курс для патэнцыйных студэнтаў з краін Усходняга партнёрства і іншых зацікаўленых кандыдатаў з ЕС. Летні лагер — частка шырокай рэгіянальнай праграмы, якая накіравана на патрэбы моладзі, у цэнтры праграмы — сярэднюю адукацыю. Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне. Заяўкі прымаюцца да 18 траўня 2018.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • заяўкі прымаюцца ад грамадзян краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) і грамадзян краін ЕС;
  • узроставае абмежаванне: 14 — 18 гадоў;
  • моладзевыя лідары, актыўныя моладзевыя валанцёры, матываваная моладзь;
  • неабходна ведаць ангельскую мову;
  • павінны цікавіцца тэматыкай ЕС і мець жаданне прывесці дадому вопыт;
  • выдатныя міжасобасныя адносіны.

Заяўка падаецца анлайн разам з дакументамі:

  • рэкамендацыйны ліст ад настаўніка ці выкладчыка адукацыйнай установы;
  • падпісанае пагадненне з правіламі;
  • скан замежпаспарта;
  • сертыфікат, які пацвярджае веданне англійскай мовы (не абавязкова);
  • міжнародная страхоўка і медагляд.

ОДБ Брусель 

Похожие записи

Верх