Жывая Бібліятэка. Прафесіі

3_2_фб

Мы даўно хацелі правесці такую Жывую Бібліятэку, якая стала б асабліва цікавай для падлеткаў, што знаходзяцца ў пошуку сваёй будучай прафесіі. Бо прафарыентацыя – яшчэ адзін магчымы спосаб выкарыстання фармату. Хоць, напэўна, кожны з нас, незалежна ад узросту, хацеў бы мець працу мары. А хто б не хацеў пагутарыць з прадстаўніком той ці іншай прафесіі, каб даведацца пра яе тонкасці ды падводныя камяні?

19 траўня Жывая Бібліятэка пройдзе на адкрытым паветры ва ўтульным дворыку галоўнага корпуса БНТУ ў межах фестывалю “Горад і Кнігі”. На нашым мерапрыемстве можна будзе пазнаёміцца з прадстаўнікамі розных прафесій, задаць ім пытанні, якія вас цікавяць, даведацца шмат новага і, вядома ж, пазбавіцца ад стэрэатыпаў.

Уваход вольны! Сесіі-размовы з Кнігамі на Жывой Бібліятэцы будуць праходзіць па меры запісу Чытачоў.

Калі: 19 траўня, субота

Час: 12:00–14:00

Дзе: дворык галоўнага корпуса БНТУ (пр-т Незалежнасці, 65, прастора справа ад галоўнага ўвахода ў корпус).

Да сустрэчы на Жывой Бібліятэцы!

Апошнія навіны мерапрыемства на яго старонцы ў Фэйсбуку https://www.facebook.com/events/562781120764440/.

*Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, дзе сустракаюцца Кнігі – людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для “большасці” лад жыцця альбо светапогляды, і Чытачы – удзельнікі мерапрыемства. Чытачы прыходзяць, рэгіструюцца, атрымліваюць картку чытача і ідуць запісвацца да тых Кніг, якія іх цікавяць. Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць людзям жыццё. Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў вы можаце знайсці на нашым сайце http://humanlibrary.by/.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, Telegram, а таксама чытаць у “Журнале” і CityDog, дзяліцца навінамі з сябрамі! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам(-кай) на Жывой Бібліятэцы, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам Кніг ці вы самі Кніга, пішыце нам у сацыяльных сетках або на скрыню human.library.belarus@gmail.com.

Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Похожие записи

Верх