“Кірмаш праектаў” для Міншчыны: прэзентацыя ідэй у Маладзечне

kp_minshchyna1

У пачатку мая грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” абвясцілі Кірмаш праектаў для гарадоў і мястэчак Міншчыны. На нашую скрыню былі дасланыя цікавыя і адметныя ідэі. Цяпер справа за аўтарамі, якія мусяць агучыць свае ідэі на публічнай прэзентацыі.

Запрашаем усіх неабыякавых жыхароў Міншчыны на публічную прэзентацыю ідэй для Мінскай вобласці, якая адбудзецца 30 мая ў маладзечанскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік». Пачатак а 18-й.

Падчас імпрэзы адбудуцца:

- прэзентацыі праектаў;

- экспертнае абмеркаванне;

- народнае галасаванне.

Вы зможаце атрымаць парады адмыслоўцаў, знайсці аднадумцаў для рэалізацыі сваёй ідэі, далучыцца да каманды апантаных.

Пасля выніковай імпрэзы экспертная рада адбярэ найбольш цікавыя і абгрунтаваныя праекты, з прадпрымальнай камандай і канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і культурна-сацыяльным кірункам. “Будзьма беларусамі!” і “СІМПА” акажуць усю магчымую дапамогу: ад кансультацый да рэалізацыі.

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік» (актавая зала)

Маладзечна, вул. Машэрава, 3

18.00

Уваход вольны!

Кірмаш праектаў” – гэта cвоеасаблівы банк крэатыўных ідэй. У нашым Кірмашы можа ўдзельнічаць кожны, хто мае цікавыя і карысныя задумы культурніцкага і/ці сацыяльнага праекта для таго ці іншага горада/мястэчка, жаданне прэзентаваць іх публіцы і потым рэалізаваць.

Похожие записи

Верх