Запіс на археалагічны летнік Наўры-2018

cave-paintig-490205_960_720

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ўзяць удзел у археалагічным летніку «Наўры 2018». Археалагічныя даследаванні па вывучэнні пахаванняў крывічоў канца І – пачатку ІІ тысячагоддзяў нашай эры будуць праводзіцца ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці з 1 па 15 жніўня 2018 года. Для ўдзелу трэба запоўніць анлайн анкету.

Група маладых аматараў гісторыі і археалогіі правядуць раскопкі крывіцкіх курганаў Х- пач. ХІІ стагоддзяў пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Мікалая Плавінскага (маб.+375296793667, plavinski.arc@gmail.com). У летніку ўдзельнікаў і ўдзельніц чакаюць цікавыя сустрэчы з беларускімі гісторыкамі, музыкамі, творцамі. Будзе шмат музыкі, сяброўскай камунікацыі і сюрпрызаў! Незабыўнае лета — гэта лета праведзенае разам з Таварыствам аховы помнікаў! Каардынуе правядзенне летніка намеснік старшыні Таварыства — Юрый Меляшкевіч.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх