25 чэрвеня — прэзентацыя першай мабільнай прылады для НДА Radar

radar_logo

Беларусккі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае першую мабільную прыладу для НДА — Radar — і запрашае на яе прэзентацыю 25 чэрвеня ў 19.00 у новую прастору Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (вул. Кастрычніцкая, 19).

Навошта Radar патрэбны табе?

Калі ты цікавішся актывізмам, Radar
– пакажа на інтэрактыўнай мапе, дзе месцяцца офісы цікавых табе арганізацый і ініцыятыў па ўсёй Беларусі;
– падкажа кантакты;
– распавядзе пра бліжэйшыя мерапрыемствы.

Калі ты — прадстаўнік / прадстаўніца беларускай НДА, Radar дапаможа
– папоўніць сяброўскія шэрагі;
– праанансаваць важную падзею;
– быць больш заўважнай.

Калі будзе даступны Radar?

Паспрабаваць Radar у дзеянні можна будзе на прэзентацыі 25 чэрвеня. Пасля івэнту прылада з’явіцца ў вольным доступе ў Google Play і App Store.

Усе падрабязнасці шукай на сайце rada.fm і ў суполцы падзеі ў Facebook.
Чакаем цябе!

25.06.2018
19.00

Похожие записи

Верх