Інклюзіўная вандроўка «Мінскае кола дабрачыннасці»

Screenshot_1

«АРТ Вандроўня», вандроўніцкае аддзяленне «АРТ Сядзібы» (Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока») у партнёрстве з Установай па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» арганізуюць 14 ліпеня 2018 года інклюзіўную вандроўку «Мінскае кола дабрачыннасці», прысвечаную дню народзінаў беларускай мецэнаткі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня 1861г.), а таксама іншым беларускім дабрачынцам.

Аўтарскую вандроўку з серыі «Мінскае кола» па шляхецкіх сядзібах Міншчыны традыцыйна правядзе гісторык і экскрусавод Павал Каралёў, які цягам вандроўкі распавядзе пра дабрачыннасць мінскай шляхты ў 19 – пач.20 стст.

Павал Каралёў пазнаёміць удзельнікаў з асобамі вядомых мецэнатаў: менскага гарадскога галавы Караля Чапскага і яго бацькі, вядомага калекцыянера Эмерыка Чапскага з нагоды яго 190-годдзя, вядомага медыка і навукоўцы Якуба Наркевіча-Ёдкі да яго 170-годдзя, а таксама грамадскай і культурніцкай дзяячкі Магдалены Радзівіл з Завішаў.

Маршрут вандроўкі: Мінск – Прылукі – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман – Мінск.

Дабрачыннай гэтая вандроўка будзе не толькі гістарычна: удзел у гэтай найцікавейшай экскурсіі дасць магчымасць бясплатна далучыцца да вандроўкі людзям з інваліднасцю і сем’ям з дзецьмі з інваліднасцю.

У праграме экскурсіі:

  • Прылукі — палацава-паркавы і гаспадарчы комплекс Ашторпаў-Чапскіх з рамантычным неагатычным палацам 19 ст.
  • Станькава — палацава-паркавы комплекс рода Чапскіх 19 ст., цудоўна адноўленая Мікалаеўская царква 19 ст.
  • Узда — драўляны касцёл Узвіжання Святога Крыжа пач. 19 ст. і унікальная пірамідальная ўсыпальніца Завішаў.
  • Кухцічы — кальвінскі збор 16 ст. і сядзіба Завішаў.
  • Наднёман — сябдзіба Якуба Наркевіча-Ёдка (дзе была створана першая мецералагічная станцыя).

Кошт вандроўкі: 35 бел. руб., заўсёднікам і групам вандроўнікаў ад 4-х чалавек пры папярэдняй аплаце — 32 бел. руб.

Запіс на вандроўку ды ўся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:

+375-44-5386283 і +375-25-5458430 (viber), а таксама праз е-майл bielkultura@gmail.com

 

Похожие записи

Верх