Дыскусія «Як зрабіць Беларусь краінай паспяховага прадпрымальніцтва?»

business-3152586_960_720 (1)

Як зрабіць Беларусь краінай паспяховага прадпрымальніцтва? Адказу на гэтае пытанне будзе прысвечана дыскусія, якая адбудзецца ўвечары 5 снежня 2018. Праграма пачынаецца а 19:00,  уваход вольны.

Да 2030 года ў Беларусі павінен сфармавацца сектар малога і сярэдняга бізнесу, які будзе здольны палепшыць структуру і канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі, а таксама забяспечыць эфектыўную занятасць і рост даходаў насельніцтва. Да гэтага ж часу Беларусь стане краінай паспяховага прадпрымальніцтва. Такія намеры ўтрымліваюцца ў прынятай у кастрычніку гэтага года Стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Паводле тэксту стратэгіі, дзяржава абавязваецца стварыць да 2030 г. роўныя ўмовы працы для ўсіх суб’ектаў гаспадарання незалежна ад форм уласнасці, сфармаваць умовы для развіцця канкурэнцыі, лібералізаваць крымінальнае і адміністрацыйнае заканадаўства, а таксама прыняць шэраг іншых мер.

Абмеркавання таго, як рэалізаваць гэтыя намеры, і ці дазволіць іх рэалізацыя Беларусі стаць краінай паспяховага прадпрымальніцтва, будзе прысвечана мерапрыемства «Ліберальнага клуба».

У рамках дыскусіі плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

  • Што сёння трэба малому і сярэдняму бізнесу для развіцця?
  • Як МСБ быць пачутым дзяржавай і ці трэба гэта прадпрымальнікам?
  • Можа і ці хоча беларускі бізнес станавіцца драйверам эканомікі і браць на сябе сацыяльныя абавязацельствы?
  • Ці мае патрэбу МСБ у падтрымцы з боку дзяржавы ці наадварот — у неўмяшанні?
  • Як увасобіць у рэальнасць намеры, замацаваныя ў Стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва?

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх