Мітап Inspired BY Рэгіён (Брэст)

startup-593341_960_720

Inspired BY Рэгіён — гэта месца сустрэчы людзей з розным досведам і рознымі думкамі; месца, дзе ўдзельнікі/цы становяцца галоўным механізмам у абмеркаванні пытанняў на розныя тэмы і ў правядзенні мерапрыемства. У  Брэсце мерапрымества адбудзецца 15 снежня, заяўкi прымаюцца да 10 снежня 2018.

Мерапрыемства будзе праходзiць на працягу цэлага дня, каб удзельнікі/цы лепш даведаліся адзін аднаго, падзяліліся сваім досведам і атрымалі новыя ідэі! Асноўная ідэя праекта — спрыяць росту супрацоўніцтва паміж тутэйшымі актыўнымі жыхарамі нашай краіны, якія падзяляюць адны і тыя ж дэмакратычныя прынцыпы, умацаваць рэгіёны Беларусі і супольнасць актывістаў.

Фармат мерапрыемства — мітап, дзе самае цікавае Вы можаце прапанаваць самі! Inspired BY Рэгіён ёсць адкрытым да вашых ідэяў і прапановаў. Калi ў вас засталiся пытаннi, напiшыце ў свой рэгiён: inspiredbybrest@nsnl.by.
ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх