Даследаванне даступнасці прастораў: вынікі

Screenshot_6

12 снежня мінулага году Жывая Бібліятэка прэзентавала  вынікі пілотнага даследавання даступнасці публічных прастораў Мінска для розных сацыяльных груп «Мінскія прасторы: даступнасць або іспыт на трываласць?».

Сабралі дадзеныя пра даступнасць15-ці публічных прастораў Мінска для розных сацыяльных груп. Даследаванне паказала ці маюць пляцоўкі базавыя ўмовы для людзей з інваліднасцю (у прыватнасці для людзей на вазках і людзей са слабым зрокам), бацькоў з малымі дзецьмі, людзей старэйшага ўзросту, трансгендарных людзей, а таксама тых, хто прытрымліваецца экапрыязнага ладу жыцця. Вынікі даследавання даступны на сайце http://humanlibrary.by/inklyuziya/ (там жа можна спампаваць справаздачу ў фармаце PDF).

Вынікі даследавання будуць цікавыя ўсім, хто арганізоўвае мерапрыемствы і хто працуе (ці плануе працаваць) з рознымі ўразлівымі групамі, бо справаздача месціць не толькі аналіз саміх прастораў, але і парады для падвышэння інклюзіўнасці і даступнасці як прастораў, так і мерапрыемстваў для ўсіх жадаючых.

Похожие записи

Верх