Прывітанне, Масленіца!

pancake-3981760_960_720

Гэтую вясну ў Мастацкім будуць сустракаць ярка і пазнавальна: музей запрашае паглыбіцца ў атмасферу звонкай Масленіцы!

Пачнецца масленічны тыдзень разам з самым жыццярадасным майстрам Сярэбранага веку Барысам Кустодзіевым, якога нездарма празвалі «мастаком шчасця». Мы здзейснім захапляльнае падарожжа па яго карцінах, «удыхнем» марознай свежасці і даведаемся пра выдатныя традыцыі гэтага свята. Карціны мастака прасякнуты святлом і ўрачыстасцю, героі і сама прырода з нецярплівасцю чакаюць прыгажуню Вясну. Чаму б і нам не пагукаць яе ў госці? У гэтым нам дапамогуць традыцыйныя гульні і забавы, «сонейка», створанае сваімі рукамі, і, вядома ж, масленічны пачастунак! Здагадаліся які?

Пасля такой весялосці сонца, без сумнення, павернецца да нас з цяплом і абудзіць ад зімовага сну!

РАСКЛАД

4 сакавіка – 14:00 для сфарміраванай групы

5 сакавіка – 14:00 для сфарміраванай групы

6 сакавіка – 14:00 для сфарміраванай групы

7 сакавіка – 14:00 для сфарміраванай групы

 

8 сакавіка – 12:00 для зборнай групы па папярэднім запісе

9 сакавіка – 11:00; 14:00 для зборных груп па папярэднім запісе

10 сакавіка – 12:00 для зборнай групы па папярэднім запісе

 

Кошт білетаў: 13,50 руб. для кожнага ўдзельніка

Праграма разлічана на дзіцячую аўдыторыю, узроставае абмежаванне 6+

 

На ўсе даты неабходна папярэдняя рэгістрацыя па тэл.:

+ 375 17 327 45 62; + 375 17 327 71 63.

 

 

Похожие записи

Верх