Эразмус+ у Македоніі: правы чалавека

street-238458_960_720

Двух моладзевых працаўнікоў/ц з Беларусі запрашаюць на міжнародную праграму па правах чалавека для нацыянальных меншасцяў 11-19 траўня 2019 у Македоніі, Струга. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Рэгістрацыйный унёсак – 30 еўра + 20 еўра аплата за курс. Дэдлайн падачы заяўкі – 22 сакавіка 2019.

Трэнінг мае мэты:

  • павысіць дасведчанасць па пытаннях нацыянальных меншасцяў;
  • палепшыць адукацыю па правах чалавека на мясцовым і нацыянальным узроўні;
  • перавесці тэарэтычныя веды ў канкрэтных дзеянні.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост ад 18 гадоў;
  • досвед працы з моладдзю (моладзевыя працаўнікі/цы, моладзевыя лідары/кі, моладзевыя актывісты/кі);
  • імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;
  • валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні;
  • вітаецца – наяўнасць валанцёрскага досведу ў фондзе “Добрая воля” / РГА “Надзея дзецям».

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх