Міні-канферэнцыя “Культура як фактар развіцця”

Культура Як фактар развіцця_Міні-канферэнцыя_17-05-2019

Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і МК «ЕўраБеларусь» прадстаўляюць вынікі другога Маніторынгу рэалізацыі ў Беларусі Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння». Абмеркаваць разам вынікі даследвання запрашаюцца творчыя дзеячы, менеджары культурніцкіх інстытуцый і ініцыятываў, эксперты, журналісты.

Ці становяцца ўмовы дзейнасці ў сферы культуры больш спрыяльнымі для культурнай разнастайнасці і самавыражэння? Наколькі адпавядае прыняты Кодэкс аб культуры актуальным патрэбам гэтага сектару? Якія праблемы і напружанні найбольш адчувальныя? У якіх сферах культура робіцца ўплывовым фактарам? Як змяняюцца межкультурныя стасункі ў беларускім грамадстве? — Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, зробленыя на падставе экспертных ацэнак і аб’ектыўных паказчыкаў, будуць прадстаўленыя і абмеркаваныя на міні-канферэнцыі 17 мая.

Маніторынг накіраваны на адсочванне рэалізацыі Рэспублікай Беларусь Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння» (2005 г.). Канвенцыя засяроджваецца на развіцці ўмоваў для культурнай разнастайнасці, узмацненні ўплыву сферы культуры на развіццё грамадства і асобнага чалавека, пашырэнне магчымасці самавыражэння культурных груп і асобных людзей. Упершыню маніторынг праводзіўся ў 2015 годзе, калі былі распрацаваныя асноўныя тэхнікі вымярэння і зроблены першы замер стану сферы культуры Беларусі ў адпаведнасці мэтам і каштоўнасцям Канвенцыі. У гэтым годзе адбыўся другі замер і даследчыкі прадставяць параўнаўчыя вынікі і высновы.

У праграме мерапрыемства:

  • Прадстаўленне вынікаў маніторынгу даследчай групай, дыскусія;
  • праца группаў па абмеркаванні прапановаў і перспектыўных крокаў у развіцці сферы культуры

Па выніках канферэнцыі заўвагі, высновы і рэкамендацыі будуць даданыя ў канчатковую справаздачу, а таксама аформленыя ў матэрыял для Міністэрства культуры Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца прастаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, ініцыятыўныя групы і спецыялісты ў сферы культуры, бізнэсоўцы і эксперты.

Даследчая група: Т. Вадалажская, А. Ягораў, К. Раманчык, Т. Кедрык, А. Жасткова, А. Зянько, К. Мальцаў, Н. Новікава, А. Зуйкова.

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца — да 14.05 уключна. Тэкст маніторынга будзе загадзя разасланы зарэгістраваным удзельнікам.

 

 

17 мая

16.00 – 20:00

Willing Hotel, канферэнц-зала “Форум”, вул. Леніна, 50

Похожие записи

Верх