Вялікая летняя Жывая Бібліятэка

Афіша 1

Лета – час прымаць новыя выклікі. Першага чэрвеня ў межах Фэсту “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” пройдзе Жывая Бібліятэка.

На ёй можна будзе пазнаёміцца з новымі людзьмі, атрымаць ежу для разважанняў, навучыцца прымаць і разумець, проста паразмаўляць і паслухаць ці, можа, знайсці людзей, падобных да сябе…

Падчас Жывой Бібліятэкі вы паразмаўляеце з Кнігамі – людзьмі, якія маюць спецыфічную прафесію, незвычайны досвед, нязвыклы для большасці светапогляд ці занятак. Часта ў дачыненні да Жывых Кніг існуюць стэрэатыпы ў грамадстве, а самі Кнігі прадстаўляюць стыгматызаваныя сацыяльныя групы.

Адкрыць для сябе новыя бакі жыцця, навучыцца крытычна ставіцца да таго, што адбываецца, мець адвагу быць шчырым да іншых людзей і паважаць іх – ці здольныя вы пераадолець гэтую дыстанцыю?

 

Калі: 1 чэрвеня

Час: 14:00 – 19:00

Дзе: Ок16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Прастора даступная для людзей у вазку.

Мерапрыемства ў ФБ: https://www.facebook.com/events/650540135359469/.

 

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы http://bit.ly/2XPSRFD да 20:00 31 траўня. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

 

Чакаем вас і вашых сяброў на Жывой Бібліятэцы!

 

Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library ў межах фэсту “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” і Тыдня даступнасці, ініцыяванага Офісам па правах людзей з інваліднасцю.

 

Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў вы можаце знайсці на нашым сайце http://humanlibrary.by/. Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, Telegram! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой Бібліятэцы, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам Кніг ці вы самі Кніга, пішыце нам у сацыяльных сетках або на скрыню human.library.belarus@gmail.com.

Похожие записи

Верх