Арт-рэзідэнцыя фестывалю SPRAVA

theater-432045_960_720

У гэтым годзе ў рамках арт-рэзідэнцыі фестывалю SPRAVA увасобяць танцавальны open-air перформанс «Птушкі. Міграцыя».  Даты рэзідэнцыі: 25.07 — 01.08 — рэпетыцыі, 02.08 і 03.08 — паказы (вёска Б.Царква). Рэзідэнцыя адрасавана танцуючым людзям, але наяўнасць профільнай адукацыі зусім не абавязкова. Заяўкі прымаюцца да 16.07.2019 на адрас spravafestival@gmail.com з паметкай «тэатральная рэзідэнцыя».

Звярніце ўвагу:
1. Ваша прысутнасць неабходна на працягу ўсяго часу рэзідэнцыі,
2. Умовы пражывання: намёты, спальнікі — паходная рамантыка ў 160 км ад Мінска
3. Фестываль забяспечвае трохразовае харчаванне.

Вы калі-небудзь заўважалі, што пліска сапраўды трасе сваім хвастом? А яшчэ перасоўваецца дробнымі перабежкамі, як бы танцуючы? Ці як, распластаўшы крылы, загараюць галкі на цёплай ад сонца тынкоўцы? А як самкі правяраюць самцоў на надзейнасць у перыяд заляцанні? А як фармуючы зграі, гаманкім сход птушак ператварае палёты ў творы мастацтва? І пра што думае хатняя курыца?

Прычым тут танец? Пачнем з таго, што бег і крок — ужо харэаграфія. Да таго ж, чым чалавек не птушка? Давайце паспрабуем разам.

ОДБ Брусель

Теги

Похожие записи

Верх