«RADA FORUM» — канферэнцыя, якую нельга прапусціць!

Screenshot_1

19-20 кастрычніка ў Мінску пройдзе «RADA FORUM» двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі і моладзевай палітыкі.

Вы зможаце:

 

▪ абмеркаваць бягучае становішча спраў у сферы моладзевай палітыкі;

▪ абмеркаваць, як павялічыць уцягнутасць і разуменне моладдзю працэсаў прыняцця рашэнняў у гэтай сферы;

▪ пазнаёміцца з актуальнымі даследаваннямі аб становішчы моладзі ў Беларусі; 

▪ даведацца пра міжнародны досвед па стварэнні і імплементацыі моладзевай палітыкі.

 

Хто можа прыняць удзел:

 

▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых ініцыятыў;
▪ моладзевыя лідары і лідаркі, актывісты і актывісткі;
▪ арганізацыі, якія працуюць з моладдзю;
▪ эксперты і эксперткі, даследчыкі і даследчыцы;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы дзяржаўных арганізацый/устаноў;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы мясцовых органаў улад;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы міжнародных арганізацый;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы з медыя;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы бізнес-супольнасці.
 

Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы: http://forum.rada.fm

 

Дэдлайн — 8 кастрычніка ўключна.

 

Пра вынiкi адбору вам паведамяць не пазней за 10 кастрычніка.

 

Па ўсіх дадатковых пытаннях пiшыце на info@rada.fm 

 

Далучайцеся да мерапрыемства ў Facebook: https://web.facebook.com/events/461636764432498/ 

Похожие записи

Верх