II Рэспубліканскі педагагічны форум

light-bulbs-1875384_960_720

15-16 кастрычніка 2019 года Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць II Рэспубліканскі педагагічны форум “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.

 

Арганізатары: установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”, установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”.

 

Мэта: абмеркаванне сучасных метадалагічных падыходаў у выхаванні, развіцці, сацыялізацыі асобы сродкамі культурна-гістарычнай спадчыны і беларускай народнай творчасці; прэзентацыя інавацыйнага вопыту і перспектыў у рэалізацыі прыярытэтных праектаў і праграм у галіне этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

 

Удзельнікі:

педагагічныя работнікі (народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць, музычны фальклор, фальклорны тэатр і інш.) устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты і навуковыя работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, навуковых устаноў і арганізацый.

 

У рамках Педагагічнага форуму адбудзецца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.

Праблемнае поле навукова-практычнай канферэнцыі:

– стварэнне этнакультурнай адукацыйнай прасторы ва ўстанове адукацыі;

– інтэграцыя ідэй этнапедагогікі і сучаснай педагагічнай практыкі ў культурным станаўленні і развіцці навучэнцаў;

– развіццё творчых здольнасцей і практычных навыкаў навучэнцаў сродкамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музычнага фальклору, фальклорнага тэатра;

– этнакультурнае выхаванне дзіцяці ў садружнасці з сям’ёй, установамі адукацыі і культуры;

– удасканаленне этнакультурных кампетэнцый педагагічных работнікаў, трансляцыя традыцыйных культурных каштоўнасцей у педагагічнай дзейнасці.

 

У праграме педагагічнага форума:

выступлені прадстаўнікоў навукі, спецыялістаў у галіне тэорыі і практыкі этнакультурнага выхавання і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, бліц-панарама актуальнага педагагічнага вопыту, праца інтэрактыўна-творчых пляцовак,  рэспубліканскі фестываль праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (творчая прэзентацыя вынікаў конкурсу).

Пачатак работы  Рэспубліканскага педагагічнага форума: 15 кастрычніка 2019 года, 11.00, глядзельная зала Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі:
г. Мінск, вул. Кірава, 16.

 

Похожие записи

Верх