“Жывая Бібліятэка”, прымеркаваная да Дня правоў чалавека

Жывая_Бібліятэка_07.12 кв

7 снежня Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у Беларусі і WATCH DOCS Belarus запрашаюць на “Жывую Бібліятэку”, дзе людзі — гэта Кнігі, якія распавядаюць пра свой уласны досвед, і дзе разбураюцца стэрэатыпы.

 

“Жывая Бібліятэка” накіравана на барацьбу са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй. Тут вы паразмаўляеце з “Жывымі Кнігамі” — гэтыя людзі маюць пэўную ідэнтычнасць, незвычайны досвед ці лад жыцця, спецыфічную прафесію і з гэтымі людзьмі звязаны стэрэатыпы ў беларускім грамадстве.

 

Жывая Бібліятэка дае магчымасць шчыра паразмаўляць у невялікай групе з тымі, каго не сустрэнеш кожны дзень, і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства.

 

Калі: 7 снежня (субота), 13:00 — 18:00

Дзе: ОК16 (вуліца Кастрычніцкая 16к25), Мінск

 

Уваход вольны, можна зарэгістравацца па спасылцы (да 4.12): http://bit.ly/358K5Wb. Зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail Каталог з апісаннем Кніг за дзень да мерапрыемства.

 

Похожие записи

Верх