Трэці «Грамадскі фуршэт» хутка адбудзецца ў Віцебску

Screenshot_4

Сацыяльна-культурная ўстанова «Віцебск для мяне» запрашае грамадскія арганізацыі і ініцыятывы далучыцца да ўдзелу ў трэцяй прэміі для актывістаў і актывістак «Грамадскі фуршэт».

«Грамадскі фуршэт» – гэта спосаб сказаць «Вялікі дзякуй!» усім тым, хто зрабіў Віцебск і Віцебскую вобласць лепей у 2019 годзе.

Чаму гэта так важна?

Часта праца і ўнёсак грамадскіх актывістаў застаецца незаўважным, а як вядома, беларусы часцей любяць крытыкаваць, чым рабіць. Таму вельмі важна звярнуць увагу на ўсё добрае і вартае, што адбылося на Віцебшчыне за мінулы год.

У вас таксама ёсць магчымасць паўдзельнічаць ва ўрачыстасці! Хто ж, акром простых жыхароў і аўдыторыі, можа ацаніць, што было самым годным і цікавым!

Далучайцеся да адкрытага галавасання і намінуйте самых вартых! А арганізатары прэміі ўжо абяруць і адзначаць лепшых з лепшых і скажуць ім вялікі дзякуй!

Расказаць пра вартыя ініцыятывы можна па спасылцы да 29 сакавіка.
Пытанні па прэміі можна задаць на скрыню: vitebsk4me@gmail.com.

Похожие записи

Верх