Сустрэча-кансультацыя «(Не)даступны анлайн: бар’еры”

сустрэча 15-05

У сувязі з пандэміяй шматлікія мерапрыемствы грамадскіх арганізацый у Беларусі цяпер праходзяць анлайн. Здавалася б, зараз не трэба кудысьці ехаць, можна спакойна ўдзельнічаць з дому. Аднак для некаторых людзей такі фармат можа быць недаступны ці нават небяспечны.

Запрашаем вас прыняць удзел у сустрэчы-кансультацыі «(Не)даступны анлайн: бар’еры» і высветліць, наколькі анлайн-фармат насамрэч (не)даступны.

Дата і час: 15 траўня, 15:00 — 17:30

Дзе: платформа Zoom

У выніку сустрэчы мы:

  • Вызначым, якія групы людзей адчуваюць складанасці пры ўдзеле ў анлайн-мерапрыемствах
  • Абмяркуем бар’еры ўдзелу для людзей з уразлівых груп
  • Прааналізуем пазначаныя бар’еры (якія з іх найбольш актуальныя, што можна вырашыць і інш.).

Абавязковая рэгістрацыя адкрыта да 23:59 13 траўня https://forms.gle/JWR8ci9pm4Wm14Gx5. Сустрэча пройдзе анлайн у праграме Zoom, колькасць удзельнікаў і удзельніц абмежавана (да 25 чалавек). Калі ласка, рэгіструйцеся толькі калі вы ўпэўненыя, што зможаце прыняць удзел.

Мы запрашаем да ўдзелу ў кансультацыі супрацоўнікаў і супрацоўніц, валанцёраў і валанцёрак арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з уразлівымі групамі і прадстаўнікоў і прадстаўніц супольнасцяў уразлівых груп. Важна, каб у вас быў любы вопыт арганізацыі/пераносу вашай дзейнасці ў анлайн-фармат.

Дадзеная сустрэча будзе насіць практычны характар ​​і будзе накіравана на сумесную выпрацоўку спісу бар’ераў праз індывідуальную працу, абмеркаванне ў малых і ў агульнай групах. Для нас важны абмен вопытам і паўнавартасны ўдзел — уключэнне мікрафона/камеры пры неабходнасці.

Калі ласка, перад удзелам азнаёмцеся з Google-дакументам https://bit.ly/online-consultation-11-05, у якім мы збіраем інфармацыю пра ўразлівыя групы і іх бар’еры да ўдзелу ў анлайн-мерапрыемствах. Файл адкрыты для рэдагавання, вы можаце ўнесці свае каментары да 11 траўня.

Арганізатары варкшопа: Цэнтр разціцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by у межах ініцыятывы «ALL Inclusive» (УСЕ ўключаны).

 

Похожие записи

Верх