Ідзе 11-ты сезон рэаліці-шоу з пустальгой: сочым за дэталямі сямейнага жыцця на двух гнёздах гэтага сокала на шматпавярховіку ў Брэсце.
Прайшло трошкі больш за месяц, як самка на другім гняздзе адклала там першае яйка, і вось мы ўжо назіраем анлайн вылупленне яе птушанят!
Унікальная магчымасць менавіта гэтага сезону – можна «адмотваць» трансляцыю і глядзець, што адбывалася на гнёздах нават да 12 гадзін назад!
Назіраць за сокаламі анлайн можна тут