У Беларусь вярнуліся шчуркі-пчалаедкі – вясна прыйшла канчаткова!

spring-276014_1280

3-га траўня ў Беларусь вярнулася самая прыгожая і рэдкая птушка кампанii “Жывая вясна” – экзатычная шчурка-пчалаедка! Яе заўважыў у Мінскай вобласці Андрэй Гаршкоў.

Золотистая щурка

5 траўня калонію шчурак-пчалаедак заўважыў, таксама ў Мінскай вобласці, сябра АПБ Павел Новiкаў.

Птушак я ўбачыў у вядомым месцы, на кар’еры ў Мінскім раёне. Заўважыць іх вельмі лёгка, а яшчэ лягчэй пачуць: такі гам стаіць! Прыляцела калонія, прыкладна каля 40 асобін”, – дзеліцца Павел Новiкаў.

Шчурка мае бліскучы сіне-зялёны колер. Гняздуецца звычайна ў кар’ерах ці ў пясчаных абрывах. Гнездаванне гэтых птушак адзначана ва ўсіх абласцях нашай краіны.

Золотистые щурки

Калі вы ўбачыце гэтую яркую птушку, заносьце сваё назіранне на карту “Жывой вясны”. На сайце “Жывой вясны” можна паглядзець веснавую міграцыю ў Еўропе ў руху, для кожнага віду асобна. Для Беларусі можна нават убачыць актыўнасць птушак і назіральнікаў па абласцях. У нашай краіне зарэгістравана ўжо больш за 800 назіранняў за птушкамі-вестунамі вясны.

Золотистые щурки

Ахова птушак Бацькаўшчыны

Похожие записи

Верх