Канцэрт Koob Dele у падтрымку прытулку для жанчын

Screenshot_11

18 чэрвеня а 20.30 адбудзецца канцэрт Koob Dele (Валерыі Дэле) вакалісткі гурта “Dee Tree” у падтрымку прытулку для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту.

Дабрачынны канцэрт арганізаваны Асамблеяй НДА Беларусі ў супрацы з праграмай “Бясьпечны LIVE”.

Падчас канцэрту да музыкаў далучыцца кіраўнічка прытулку для ахвяраў хатняга гвалту ГА “Радзіслава” Вольга Казак і раскажа болей пра збор сродкаў і дзейнасьць па падтрымцы жанчынаў, якія апынуліся ў складанай жыцьцёвай сытуацыі.

Гэтым канцэртам Асамблея НДА, праграма “Бясьпечны LIVE” і Koob Dele хочуць падтрымаць сбор сродкаў на існаваньне шэлтару. Ты можаш далучыцца да нас на канцэрце і ахвяраваць камфортную для цябе суму праз плятформу “Імёны”.

Падключайся да нас у чацьвер а 20.30, далучайся да гутаркі з музыкамі на сапраўды важныя тэмы.

*Шэлтар – гэта дом, куды жанчына зь любога кутка Беларусі, у любы час сутак можа прыехаць зь дзецьмі і абсалютна бясплатна атрымаць дапамогу. За ўвесь час працы ў прытулку пражывала больш за 400 жанчынаў, менавіта там яны змаглі супакоіцца, атрымаць падтрымку, адчуць цябе ў бясьпецы і пачаць новае жыцьцё.

 

Похожие записи

Верх