Еўрапейскі саюз для прыроды Міёршчыны 

rEZHs4O (1)

У чэрвені гэтага года дзяржаўнай прыродаахоўнай установе “Ельня” перададзены новы аўтамабіль для правядзення прыродаахоўных мерапрыемстваў, набыццё якога стала магчымым дзякуючы рэалізацыі ў Міёрскім раёне праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Міёрскім райвыканкамам у партнёрстве з ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім Сельскім Форумам.

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Ельня” ажыццяўляе кіраванне заказнікамі рэспубліканскага значэння “Ельня” (25 301 га) і “Балота Мох” (4 602,03 га). У 2018 годзе рашэннем райвыканкама ў кіраванне ДПУ “Ельня” перадазены яшчэ 20 помнікаў прыроды і заказнікаў мясцовага значэння, у выніку чаго ахоўная тэрыторыя павялічылася больш, чым ў 2 разы!

Балота Ельня ‒ самы вялікі ў Беларусі і адзін з найбуйнейшых у Еўропе азёрна-балотны комплекс. Каштоўны ён тым, што з’яўляецца помнікам далёкай ледавіковай эпохі і найстарэйшым прыродным аб’ектам Беларусі. Міжнародная значнасць балота Ельня складаецца, у першую чаргу, у яго значэнні як месца прыпынку на міграцыі водна-балотных птушак, захаванні значных балотных раслінных супольнасцяў і рэдкіх відаў флоры.

Для мінімізацыі ўздзеяння людзей на заказнікі і помнікі прыроды ДПУ “Ельня” ажыццяўляе прыродаахоўныя мерапрыемствы, якія забяспечваюць захаванне ўстаноўленага рэжыму аховы і выкарыстання аб’ектаў, арганізацыю навуковай дзейнасці, маніторынг навакольнага асяроддзя, турыстычную дзейнасць і экалагічную асвету насельніцтва. 

‒ Вялікі дзякуй праекту і Еўрапейскаму саюзу за набыты аўтамабіль. Упэўнены, што ён паспрыяе больш эфектыўнаму кіраванню ахоўнай тэрыторыяй. У перспектыве плануем выкарыстоўваць аўтамабіль і для перавозкі турыстаў, ‒ адзначыў дырэктар ДПУ “Ельня” Іван Барок.

 

Похожие записи

Верх