Купалаўскі тэатр сумесна з музеем Янкі Купалы ажыццявілі новы праект

Screenshot_6

7 ліпеня 2020 года з нагоды дня нараджэння першага Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў парку імя паэта адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка песняру.

Пасля гэтага госці і сябры музея накіраваліся ў Лагойскі раён у філіял музея “Акопы”, каб пасадзіць бэз гатунку “Паўлінка” пад вокнамі музея. Сумесны праект арганізаваны Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы і Цэнтральным батанічным садам НАН Беларусі. 

Screenshot_5

Бэз “Паўлінка” з любоўю пасадзілі для ўсіх аматараў творчасці паэта дырэктар Музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка, народны артыст Беларусі Аляксандр Падабед, артысткі Купалаўскага тэатра, славутыя Паўлінкі: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Шпілеўская і Марта Голубева, а таксама пісьменнік, намеснік старшыні Беларускага фонда культуры Анатоль Бутэвіч.

Генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка адзначыў, што праекты тэатра і музея да 138-годдзя са дня нараджэння Янкі Купалы вельмі важныя для таго, каб глыбей разумець і шанаваць беларускую культуру, мову і традыцыі: 

7 ліпеня мы святкуем народзіны нашага славутага песняра Янкі Купалы, аўтара легендарнай “Паўлінкі”, паводле якой быў пастаўлены спектакль Купалаўскага тэатра. “Паўлінка” звязвае пакаленні і гістарычны час. Аднойчы мяне запыталі, якога колеру “Паўлінка”. Для меня яна колеру беларускага арнаменту на белым фоне, як кніга, якую напісалі нашы продкі, перачыталі і данеслі з глыбінь для нас, сваіх  наступнікаў. І мы зараз чытаем гэтую кнігу, дапісваем ствае старонкі і перададзім нашым нашчадкам.

 “Самая вышэйшая ўзнагарода – гэта людская памяць. І беларусы прыносяць Янку Купалу гэты дар – сваю памяць – праз чытанне яго твораў, праз адлюстраванне паэтычных радкоў на мастацкіх палотнах, праз стварэнне новых літаратурных шэдэўраў, новых бліскучых спектакляў па яго п’есах, перадаючы гэтыя скарбы наступнаму пакаленню. Спадзяемся, што кожную вясну будзе квітнець і бэз “Паўлінка”, пасаджаны з любоўю для ўсіх аматараў творчай спадчыны Янкі Купалы”, падкрэсліла дырэктар  Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

Дзевяць саджанцаў бэзу зараз будуць расці ў месцы росквіту творчасці славутага паэта – менавіта там напісаныя ўсе п’есы паэта, у тым ліку і славутая камедыя “Паўлінка”, якая з 1944 года не сыходзіць са сцэны Купалаўскага тэатра. 

 

Похожие записи

Верх