Марафон «Шчырыя размовы” пра псіхічнае здароўе

Шчырыя размовы (квадрат)

Цэнтр “Жывая Бібліятэка” і Клубны дом “Адкрытая душа” запрашаюць усіх жадаючых наведаць сумеснае анлайн-мерапрыемства – марафон “Шчырыя размовы” пра псіхічнае здароўе. 

Марафон прысвечаны Міжнароднаму дню псіхічнага здароўя, які штогод адбываецца 10 кастрычніка з ініцыятывы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Падчас Шчырых размоў гледачы змогуць пачуць гісторыі 5 Герояў і Гераінь, у кожнага (-ай) з якіх ёсць уласная гісторыя жыцця з псіхічным разладам, пагутарыць з імі і задаць свае пытанні.

Марафон “Шчырыя размовы” адбудзецца 9 кастрычніка а 18.00 у фармаце анлайн-сустрэчы ў Zoom.

Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/puksUnnPRjDcZ3gB6 да 8 кастрычніка ўключна. Зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць на e-mail ліст са спасылкай раніцай 9 кастрычніка.

Героі і Гераіні:

Павел. Біпалярны афектыўны разлад.

Паша. Шызаафектыўны разлад.

Елена. Разлад харчовых паводзінаў.

Нонна. Сэлфхарм.

Таццяна. Абсесіўна-кампульсіўны разлад.

Больш падрабязна пра гісторыі нашых герояў і гераінь вы можаце даведацца ў каталозе на сайце Цэнтра «Жывая Бібліятэка» — https://humanlibrary.by/event/marafon-shchyryya-razmovy-pra-psihichnae-zdaroue/

 

Похожие записи

Верх