Патрыятычны каляндар «Героі Беларусі» на 2021 год — праект на Talaka.by

Без названия

Новы праект на Talaka: каляндар на 2021 з гiстарычнымi асобамi. Вось як пiшуць аб праекце арганізатары:
Мы выпусцілі каляндар «Героі Беларусі» з расповедам пра 14 выбітных постацяў з гісторыі нашай краіны. Мы хочам паказаць, што беларусы маюць даўнюю і слаўную гісторыю гераізма. Заўсёды былі людзі, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля Бацькаўшчыны. Дзякуючы ім, Беларусь жыве і сёння.

Гэта вялізны насценны каляндар (фармат А2: 594*420 мм) з 12 высакаяснымі ілюстрацыямі і біяграфіямі кожнага з герояў. Сярод іх ёсць як знакамітыя персанажы, так і амаль невядомыя звычайным беларусам. Кожны месяц — новы герой, ад Усяслава Полацкага да Васіля Быкава.

Вось так выглядае каляндар:

Каляндар «Героі Беларусі» будзе цудоўным падарункам на Раство ці Новы год. Нашая мэта — натхніць беларусаў на ўвесь 2021 год.

Падрабязна аб праекце

Похожие записи

Верх