Заўсёды актуальнае: Тыдзень за роўнасць і інклюзію ў Беларусі 16-23 сакавіка «Роўнасць — гэта пра ўсіх. Роўнасць — гэта для ўсіх «

hc_bel_2500x1602_final

Больш за 5 гадоў праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі ініцыююць правядзенне Тыдня асветніцкіх дзеянняў у сувязі з Міжнародным днём барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі (21 сакавіка). І нам здаецца, што ў 2021 годзе важна працягваць гэта рабіць, пакуль ёсць выклікі раўнапраўю і дыскрымінацыя.

Таму з 16 па 23 сакавіка праваабарончая арганізацыя Human Constanta разам з партнёрскімі арганізацыямі і ініцыятывамі запрашаюць на мерапрыемствы ў рамках Тыдня за роўнасць і інклюзію. Большасць івэнтаў будуць праходзіць анлайн і будуць даступныя людзям з любых гарадоў!

На працягу Тыдня ты зможаш:

  • паглыбіцца ў свет унутранай дыскрымінацыі;
  • пашукаць адказы на актуальныя дыскрымінацыйныя выклікі, у тым ліку ў творчай форме;
  • даведацца, што такое валантэрства без дыскрымінацыі і падзяліцца сваім вопытам;
  • пачуць, як звязаны «экстрэмізм» і дыскрымінацыя;
  • паразважаць, чаму правы чалавека ўніверсальныя і павінны абараняць любых людзей;
  • задумацца пра тое, ці бывае дыскрымінацыя ў сям’і і што з гэтым рабіць;
  • знайсці блізкіх па духу людзей.

Самая поўная інфармацыя пра Тыдзень ў тэматычным інстаграме Тыдня https://instagram.com/roznyjarounyja

Такім чынам, што ж будзе:

16 сакавіка (аўторак) 18:00-21:00 - анлайн-майстэрня «Коміксы супраць дыскрымінацыі» ад Лены Немік — сацыяльнай ілюстратаркі, мастачкі коміксаў, заснавальніцы майстэрні візуальнага сацыяльнага сторытэлінгу Użalka. Маляваць гісторыі і дзяліцца імі — гэта лёгка, весела і трошкі змяняе свет да лепшага. Узровень малявання — любы. Інфармацыя пра регістрацыю нижэй.

17 сакавік (серада) 18:30-20:30 — партнерскіі варкшоп у Zoom «Інклюзіўныя мерапрыемствы онлайн — (не)магчыма?» — магчымыя рашэнні для інклюзіўнасці онлайн-мерапрыемстваў на этапе іх падрыхтоўкі і правядзення ад Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка». Рэгістрацыя па спасыле, больш інфармацыі на сайце ЖБ.

18 сакавіка (чацвер) 18:00-19:00 — анлайн абмеркаванне, хто такія «экстрэмісты» у Беларусі і ў чым праблема? Акрамя тлумачэння простымі словамі можна будзе даведацца на новы тэматычны даклад ад Міжнароднай арганізацыі Article 19 і Human Constanta.

20 сакавіка (субота) 13:00-15:00 — інтэрактыўны анлайн-семінар пра «Глыбінны антыфашызм» ад Валдзіса Фугаша — што трэба зразумець пра сябе, сваю ролю і адказнасць, калі марыш пра свет без гвалту і прыгнёту.

21 сакавіка (нядзедя) 13:00-15:00 — анлайн сустрэча па абмене вопытам «валантэрства без дыскрымінацыі» — ці магчыма гэта? Давайце абмяркоўваць! Будзем рады любым прыкладам і асабістаму досведу як ад тых, хто валантэры, так і ад тых, хто працуе з валантэрк_амі.

22 сакавіка (панядзелак) 20:00-21:30 — афлайн-лекцыя ў Мінску ў рамках сустрэч «Корпус говорит» з удзелам Насты Лойка «Чаму я займаюся тэмай дыскрымінацыі» — асабісты досвед і прэзентацыя тэматычнага буклета пра 5 дыскрымінаваных груп у Беларусі.

Рэгістрацыя на ўсе 5 івэнтаў па спасылцы: https://forms.gle/W1FgoGvrne9nRVyy6

23 сакавіка (аўторак) 19:00-21:00 - партнёрскі івэнт ад АБФ («Актыўным Быць файна») у Мінску — афлайн-воркшоп на тэму «Ці можа сям’я дыскрымінаваць дзіцяці? Чаму адукацыя і выхаванне — справа грамадская?». Анкета для рэгістрацыі: https://forms.gle/QVJYBXMNKQJPRpaV7

23 сакавіка (аўторак) 18:30 — 20:00 — партнерскі івэнт ад «Жывой Бібліятэкі» — сацыяльная гульня онлайн. Падрабязней - на сайце арганізацыі.

Партнёры Тыдня за роўнасць і інклюзію:

Часопіс пра гендэр і сэксуальнасць MAKEOUT

Майстэрня візуальнага сацыяльнага сторытэлінга Użalka

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»

Беларускі Хельсінкскі Камітэт

інтэрсекцыянальная ЛГБТК + ініцыятыва «Новыя Рэгіёны» (Магілёў)

АБФ ( «Актыўным Быць Файн»)

Фэйрплэй — праект про футбол / спорт, павагу і сацыяльна значныя пытанні

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»

Еўрапейскае аб’яднанне супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і ўцекачоў United.

Далучайся!

#РозныяРоўныя #United4Humanity #Belarus

 

Похожие записи

Верх