Даследванне “Даступная наберажная Мінска”

Screenshot_7

Усё часцей з боку гараджан можна пачуць патрабаванні на якаснае асяроддзе: ад заніжаных бардзюраў і адсутнасці аўтамабіляў на зялёных зонах да якасных наберажных і зручных вуліц. Сацыяльныя гарадскія праблемы набываюць усё большы маштаб, бо з аднаго боку людзей у горадзе становіцца больш, што прыводзіць да ўшчыльнення/ушчамлення інтарэсаў асобных катэгорый гараджан, а з другога — самі жыхары паступова пачынаюць бачыць праблемы ў горадзе і патрабаваць іх вырашэння з боку адміністрацыі гораду.

 

Грамадскія прасторы — гэта тыя гарадскія прасторы, якія не знаходзяцца ў прыватнай уласнасці і граюць велізарную сацыяльную ролю ў жыцці горада і гараджан. Гэта могуць быць вуліцы, паркі, наберажныя або плошчы. Аднак для стварэння роўных ўмоў і змяншэння дыскрымінацыі гэтыя прасторы павінны праектавацца, будавацца і рэканструявацца такім чынам, каб іхная дасяжнасць была аднолькавай для ўсіх гараджан, у тым ліку і для маламабільных груп людзей (напрыклад, пенсіянеры ці бацькі з малымі дзецьмі), якія па сваіх фізічных і псіхалагічных асаблівасцях найчасцей сутыкаюцца з праблемамі дасяжнасці да такіх прастораў.

 

З мэтай трансфармацыі грамадскіх прастораў Мінска з улікам інтарэсаў і магчымасцяў маламабільных груп насельніцтва, урбаністычная ініцыятыва “Добры горад” праводзіць даследванне гарадскіх наберажных Мінска на прадмет іх дасяжнасці з боку гараджан. Гэтае даследванне складаецца з двух этапаў:

  1. даследванне некалькіх тыпаў гарадскіх прастораў на прадмет уліку інтарэсаў маламабільных груп насельніцтва (бацькоў з малымі дзецьмі, пенсіянераў і людзей з інваліднасцю);
  2. распрацоўка рэкамендацый па іх трансфармацыі з мэтай выключэння дыскрымінацыі асобных катэгорый грамадзян.

 

Даступнае асяроддзе прадугледжвае стварэнне роўных ўмоў, пры якіх людзі з абмежаванымі магчымасцямі будуць адчуваць сябе камфортна і на адным узроўні з усімі астатнімі. Іншымі словамі — гэта безбар’ерны доступ да любых установаў і аб’ектаў гарадской інфраструктуры.

 

Мы просім вас прыняць удзел у даследаванні і адказаць на пытанні, якія тычацца вашага стаўлення да гарадскіх наберажных: якія менавіта гарадскія наберажныя вам вядомы, як часта вы праводзіце там свой час і што можаце сказаць аб іх добраўпарадкаванні. Запоўніць анкету можна анлайн па спасылцы. Каб адказаць на ўсе пытанні, вам спатрэбіцца не болей за 10 хвілін, але дзякуючы вашым адказам мы зможам зрабіць горад больш зручным і дасяжным. 

 

Даведка.

Урбаністычная ініцыятыва “Добры горад/Good city” займаецца вывучэннем і папулярызацыяй грамадскіх/публічных прастораў, якая была заснавана ў верасні 2017 года беларускімі ўрбаністамі, архітэктарамі і грамадскімі актывістамі.

 

Похожие записи

Верх