Лекцыя «Горад і тэхналогіі»

Горад і тэхналогіі

Ці зменяць тэхналогіі нашы гарады? Калі так, то як? Калі не, то чаму?

Будучыня гарадоў – пастаянная тэма летуценнікаў, прадмет навукова-фантастычных кніг, фільмаў і тэлепраграм. Сёння кажуць пра неабходнасць распрацоўкі стратэгій стварэння гарадоў «новага тыпу» – разважаюць аб інтэлектуальных датчыках, інтэрнэце рэчаў і інтэрнэце жывёл, аўтаматызаваных транспартных сістэмах, робататэхніцы і адытыўнай вытворчасці.

 

Тэарэтычна лічбавыя тэхналогіі дазваляюць гарадскім планавальнікам больш эфектыўна выкарыстоўваць рэсурсы і знаходзіць новыя рашэнні гарадскіх праблем. «Праз некалькі дзесяцігоддзяў гарады будуць мець незлічонае мноства аўтаномных, інтэлектуальна функцыянуючых ІТ-сістэм, якія будуць дасканала ведаць звычкі карыстальнікаў, кантраляваць энергаспажыванне і забяспечваць аптымальнае абслугоўванне… Мэта такога гораду – аптымальна рэгуляваць і кантраляваць рэсурсы з дапамогай аўтаномных ІТ-сістэм», – заяўляюць распрацоўшчыкі smart city праектаў кампаніі Siemens.

 

Крытыкі лічаць, што «разумны горад» – гэта проста моднае клішэ, якое ўжо адмірае: «няправільная ідэя, засвоеная няправільнымі людзьмі» (Dan Hill, of urban innovators the Future Cities Catapult.). Ці ў лепшым выпадку сімвалічнае абазначэнне праблемнага поля, звязанага з выкарыстаннем тэхналогій у кіраванні гарадской інфраструктурай і арганізацыі жыцця гараджан. Сцвярджаюць, што канцэпцыя smart city як дамінуючы падыход у сферы гарадскога кіравання і планавання несумяшчальная з нефармальным характарам гораду, падпарадкоўвае горад карпаратыўнай уладзе і пагаршае сацыяльную і маёмасную няроўнасць.

 

Да 2100 году на долю гарадоў будзе прыходзіцца амаль 90% росту сусветнага насельніцтва, 80% багацця і 60% агульнага аб’ёму спажывання энергіі. Ці будуць гэтыя гарады аптымізаванымі паноптыканамі або ідэальнымі прасторамі жыцця? Велізарнымі робатамі або арганізмамі, якия развиваюцца натуральна? Што стане з гараджанамі? Цi ператворацца яны ў рухомыя пікселі, або набудуць большую свабоду? Ці не заменіцца планаванне як палітычная і грамадская практыка экалагічным і паводніцкім кантролем?

 

18  лютага | 19:00 | Другі паверх (Машерова, 9/8)

Рэгістрацыя: https://forms.gle/Er5WBamKdA8S3vsH7

 

Похожие записи

Верх