Альфа-Банк загаварыў па-беларуску з уладальнікамі смартфонаў

alfabank_logo

Альфа-Банк пачаў размаўляць праз мабільны банкінг на беларускай мове. На ім загаварыў дадатак Insync.by, якім цяпер карыстаецца больш за 80 тыс. чалавек.

Мабільны банк навучыла размаўляць па-беларуску вераснёўскае абнаўленне. Уладальнікі смартфонаў на OS Android і iOS могуць выбраць родную мову ў наладах. Пасля гэтага ўся камунікацыя будзе ісці па-беларуску. Пры жаданні можна карыстацца версіямі дадатка на рускай альбо англійскай мовах.

Дадатак Insync.by таксама атрымаў падвойныя карты «А-Курс Pro»: адну — у беларускіх рублях, іншую — у доларах. Абедзве карты дастаўляюць кур’ерам на дом, наведваць аддзяленне банка не трэба. Іх уладальнік можа прадаваць і набываць валюту па аднолькавым курсе, які заўсёды застаецца лепшым на рынку. Таксама ў банку падвоілі ліміты на абмен валюты і павялічылі кэшбэк, які цяпер складае 1%.

Карыстальнікі мабільнага банка цяпер могуць бясплатна перавесці на свой рахунак да 6000 рублёў. Грошы можна перакінуць з карты любога банка. Цяпер гэта можна зрабіць і праз WebPay прама ў дадатку.

Мабільны дадатак прэтэндуе на статус першага ў Беларусі лічбавага банка. Ён ўжо дазваляе кіраваць рахункамі ў любых валютах і весці ўлік гульнявога золата па кабрэндзінгавых картах сусвету Wargaming. Цяпер таксама можна замовіць бонусную картку Alfa-life і аформіць віртуальную карту ёCard для бяспечных пакупак у інтэрнэце. Усё гэта зараз можна зрабіць са смартфона.

«Па сутнасці, Insync.by выходзіць за рамкі звыклага ўсім мабільнага банка. З яго дапамогай ужо можна адкрываць рахункі, мяняць валюту, аплачваць плацяжы і пераводзіць грошы са смартфона. Ва ўладальнікаў дадатка практычна няма неабходнасці наведваць банкаўскія аддзяленні. У далейшым у дадатка з’явяцца і новыя магчымасці », — падкрэсліла кіраўнік па электронным бізнесе Альфа-Банка (Беларусь) Вольга Філіпенка.

Похожие записи

Верх